Пра гэта паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паведамляецца, што з гэтай колькасьці 20 чалавек былі асуджаныя за злачынствы так званай экстрэмісцкай накіраванасьці. Так улады называюць асуджаных паводле палітычных матываў.
Сярод памілаваных 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсьць непаўналетнія дзеці.
Улады паведамілі, што яны напісалі хадайніцтвы аб памілаваньні, нібыта прызналі віну і раскаяліся ў зробленым.
Прозьвішчы памілаваных не прыводзяцца.
Каго вызвалілі раней
13 сьнежня пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. У іх ліку былі Алесь Бяляцкі, Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Павал Севярынец і Марыя Золатава і іншыя.
5 вызваленых грамадзян Украіны і 104 вызваленых грамадзян Беларусі тады вывезьлі ва Ўкраіну.
11 верасьня 2025 году пасьля папярэдняй сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША вызвалілі 51 палітычнага вязьня, у тым ліку Уладзімера Мацкевіча, адзін з вядомых інтэлектуалаў Беларусі, Міколу Дзядка — анархіста і журналіста, журналістку Ларысу Шчыракову, былога лідэра «Маладога фронту», сталяра Зьмітра Дашкевіча, лідэраў незалежных прафсаюзаў Генадзя Фядыніча і Аляксандра Ярашука ды іншых. Палітык Мікола Статкевіч тады адмовіўся выяжджаць за межы Беларусі.
У выніку сустрэчы 21 чэрвеня пасланьніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага з Аляксандрам Лукашэнкам вызвалілі 14 палітвязьняў. Тады вызвалілі Сяргея Ціханоўскага, а таксама былога журналіста Радыё Свабода Ігара Карнея, выкладчыцу Натальлю Дуліну, актывіста анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскага-Ханада, уладальніцу беларускага і швэдзкага грамадзянства Галіну Красьнянскую, фігуранта справы «Саюзу беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыла Балахонава, бізнэсоўца Сяргея Шэлега.
Раней у 2025 годзе прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл наведваў Беларусь, вынікам чаго стала вызваленьне амэрыканскага грамадзяніна, палітвязьня Юрася Зянковіча.
12 лютага зь беларускіх турмаў вызвалілі журналіста Беларускай службы Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка, амэрыканскага грамадзяніна, імя якога не называецца, і шматдзетную маці Алену Маўшук.
Форум