2025 года ня стаў прарыўным для спорту ў Беларусі агулам, але было некалькі перамог, падзей і рашэньняў, якія варта адзначыць. Свабода падагульняе папярэднія 12 месяцаў для спартовай галіны.
Напрыканцы 2024 году 41 экспэрт — палітолягі, палітычныя аналітыкі, гісторыкі і сацыёлягі — адказалі на 10 нашых пытаньняў пра тое, што адбудзецца ў 2025 годзе.
Узгадваем тых, хто ў 2025 годзе адышоў у вечнасьць і пакінуў па сабе памяць у беларускай гісторыі ды ў нашых сэрцах.
Сьлепата. Бандэроль. Вэганства. Этап. Вершы. Свабода паглядзела, што прынёс 2025 год палітзьняволеным Вацлаву Арэшку, Мікіту Емяльянаву, Насьце Лойцы, Мікалаю Аўтуховічу і Дзянісу Івашыну.
Абяры настрой на наступны год і атрымай прадказаньне ў выглядзе рэальнага загалоўка раённай газэты.
Ці шмат вы памятаеце пра тое, што адбывалася сёлета і магло парадаваць беларусаў (ці некаторых зь іх)? Праверце сябе.
Пасьля 2020 году ў беларусаў зьявіўся асаблівы навагодні тост – за чорных лебедзяў, за нечаканы паварот лёсу.
Якім быў 2025 год для Беларусі і беларусаў паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Што лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі лічыць перамогай, а што паразай году? Як зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні? Пра гэта ды іншае гаворым са Сьвятланай Ціханоўскай.
Сёлета Аляксандр Лукашэнка імкнуўся рэгулярна зьяўляцца на інфармацыйным экране. Часам гэта выглядала штучна, ён абмяркоўваў нейкія дробязныя тэмы. Здаецца, цяпер для яго самы факт зьяўленьня ў публічнай прасторы важнейшы за зьмест ягоных сустрэч, перамоваў ці даручэньняў.
У той час як ў Беларусі індывідульным прадпрымальнікам забаранілі займацца выдавецкай дзейнасьцю, беларускія выдаўцы за межамі краіны нясуць вольнае слова і працягваюць радаваць чытачоў кніжнымі навінкамі.
Сытуацыя вакол беларускай мяжы стала адным з ключавых фактараў беларускай зьнешняй палітыкі ў 2025 годзе. Міграцыйны крызіс, балёнавы крызіс, прылёты дронаў з поля бою ва Ўкраіне — сацыёляг, старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэй Генадзь Коршунаў аналізуе гэтыя падзеі ў інтэрвію Свабодзе.
Якія асноўныя падзеі і тэндэнцыі назіраліся ў 2025 годзе ў беларуска-расейскіх адносінах? Ці паглыбілася залежнасьць Менску ад Расеі?
Беларускі апазыцыйны палітык і палітычны зьняволены Мікалай Статкевіч, які адмовіўся пакідаць Беларусь пасьля ўгоды паміж уладамі краіны і адміністрацыяй прэзыдэнта ЗША, стаў ляўрэатам прэміі «Чалавек Свабоды — 2025».
Свабода папрасіла беларускіх эканамістаў прааналізаваць эканамічныя вынікі году. Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Зьміцер Крук і эканамічны аглядальнік, вядоўца праграмы «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок» Андрэй Махоўскі вылучылі некалькі найважнейшых тэндэнцыяў.
„Словы году“ вызначаюць для розных моваў, у тым ліку беларускай.