Эпіцэнтар землятрусу быў у моры, прыблізна ў 80–100 км ад берагоў штату Ч’япас. Адчуваўся ён у тым ліку ў сталіцы, Мэхіка, у некаторых раёнах адключалася электрычнасьць.
Землятрус можа стаць самым магутным з 1995 году — той адбыўся бліжэй да Мэхіка і пацягнуў тысячы сьмерцяў. Але, паводле зьвестак незалежнай навуковай арганізацыі EMSC, на большай частцы краіны землятрус не адчуваўся моцна.
Мэксыка і шэраг суседніх краінаў выпусьцілі таксама папярэджаньне пра цунамі празь землятрус. Паўднёвы ўсход Мэксыкі таксама прымае ўдар урагану «Каця» зь вятрамі хуткасьцю да 140 км/г.