Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На італьянскім курорце адбыўся землятрус, дзясяткі пацярпелых


Землятрус магнітудай 3,6 адбыўся непадалёк ад вострава Іск’я, які знаходзіцца недалёка ад Нэапалю. Прынамсі адзін чалавек загінуў і яшчэ 20 атрымалі раненьні ў выніку абвалу некалькіх будынкаў, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Жыхарам і турыстам вострава давялося тэрмінова пакінуць будынкі.

Італьянскія тэлеканалы паказалі, што каля шасьці будынкаў у горадзе Казамічола разбураныя. Разбураная таксама царква. Землятрус адбыўся ў 20:57 паводле мясцовага часу.

Раберта Алёка, лекар мясцовай бальніцы, заявіў у інтэрвію тэлеканалу Sky TG24, што сама меней 20 чалавек зьвярнуліся па мэдыцынскую дапамогу. Паколькі многія бальніцы былі эвакуяваныя, то пацярпелым дапамагалі на вуліцы.

Атрады грамадзянскай абароны раней былі накіраваныя на востраў для барацьбы з пажарамі. Чакаецца прыбыцьцё новых падразьдзяленьняў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG