Праваахоўныя органы Беларусі не пацьвярджаюць утрыманьне ў спэцыяльных установах краіны ўкраінскага грамадзяніна Паўла Грыба, Расея яшчэ не дала адказу на запыт афіцыйнага Кіева.
МУС Беларусі паведамляе, што ў выніку сумеснай спэцаперацыі з расейскімі спэцслужбамі «спыненая дзейнасьць міжнароднай групоўкі, якая займалася вытворчасьцю мэтадону».
Пракуратура Чарнігава пачала дасудовае расьсьледаваньне абставінаў зьнікненьня ўкраінца Паўла Грыба — папярэдне сьледчыя кваліфікавалі справу паводле часткі 1 артыкулу 115 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае забойства).
Ураган «Гарві», які выклікаў катастрафічную паводку ў Тэхасе, вымусіў тысячы людзей эвакуявацца. Больш за ўсё пацярпеў Хʼюстан, чацьвёрты па велічыні горад ЗША з насельніцтвам каля двух з паловай мільёнаў чалавек. Паводле апошніх зьвестак, загінулі пяць чалавек, некалькі дзясяткаў зьніклі бяз вестак.
Групоўка беларускіх анархістаў «Прамень» заявіла, што 27 жніўня людзі ў чорнай форме (меркавана, АМАП) і «людзі ў цывільным» уварваліся на лекцыю расейскага анархіста Аляксея Сутугі (мянушка «Сакрат»), што ён ладзіў у Баранавічах.
Дзяржаўны сход Рэспублікі Саха (Якуція) выказаў глыбокае спачуваньне родным, блізкім і калегам шахтароў, якія загінулі на алмазным рудніку «Мір».
У Тэхасе ратавальнікі выцягнулі з аўтамабіляў і дамоў больш за тысячу чалавек 27 жніўня, пасьля таго як паводка накрыла вялікія плошчы ў выніку трапічнага ўрагану «Гарві».
Мэтэаролягі папярэджваюць, што паводка ў амэрыканскім штаце Тэхас можа працягнуцца на наступным тыдні.
Паліцыя Фінляндыі ўстанавіла сапраўднае імя чалавека, які забіў дзьвюх жанчынаў пры нападзе з нажом у Турку.
Ці былі людзі, якія працавалі на ўчастку Лукашэнкі, падначаленымі, ці яны былі добрааховтнікамі, не паведамлялася. Калі падначаленымі, гэта злачынства.
Магутны ўраган «Гарві» (Harvey) у суботу раніцай дасягнуў ўзьбярэжжа ЗША ў штаце Тэксас. Чакаюцца сур’ёзныя наступствы: у момант кантакту зь зямлёй хуткасьць ветру дасягала 215 км/г.
Невядомы напаў з нажом на паліцэйскіх непадалёк ад Букінгемскага палаца ў Лёндане. Пра гэта паведаміла паліцыя Вялікабрытаніі.
У цэнтра Брусэля падстрэлілі чалавека, які напаў на вайскоўцаў з нажом, перадае агенцтва Reuters са спасылкай на бэльгійскую пракуратуру.
У шыіцкай мячэці Кабулу падчас пятнічнай малітвы адбыўся выбух. Паводле дадзеных Бі-бі-сі, загінулі як найменей 20 чалавек. Сярод іх ёсьць жанчыны і дзеці. Больш за 30 параненыя.
Беларускі самалёт Іл-76 кампаніі «Трансавіяэкспарт», які выконвае авіяцыйныя працы пад эгідай ААН, пры заходзе на пасадку ў горадзе Джуба, сталіцы Паўднёвага Судану, зачапіў дах дому.
У Сургуце ў сувязі з нападам 19 жніўня на мінакоў затрыманыя як мінімум 10 чалавек, двум зь іх — выхадцам Дагестану — ужо выстаўлены абвінавачваньні па артыкуле аб дапамозе тэрарызму.
На вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіеву выбухнуў невядомы прадмет.
Пра прычыны сьмерці дыплямата пакуль не паведамляецца.
Канцэрт амэрыканскага рок-гурту Allah-Las у галяндзкім партовым горадзе Ратэрдам быў адменены ў сераду ўвечары з прычыны тэрарыстычнай пагрозы, паведаміла паліцыя гораду. Гледачы былі эвакуяваныя.
У Фінляндыі затрыманыя яшчэ двое выхадцаў з Паўночнай Афрыкі, якія падазраюцца ў датычнасьці да тэракту ў горадзе Турку. Пра гэта гаворыцца на сайце фінскай паліцыі.
У мэмарыяле «Катынь» пад Смаленскам расейскія паліцыянты і амапаўцы затрымалі журналістаў «Белсату» Любоў Лунёву і Алеся Сіліча. Журналістаў вызвалілі больш чым праз гадзіну без складаньня пратаколаў. Ва ўсіх удзельнікаў беларускай дэлегацыі праверылі пашпарты.
Басманны суд Масквы 23 жніўня зьмясціў пад хатні арышт мастацкага кіраўніка маскоўскага тэатра «Гогаль-цэнтар» і рэжысэра Кірыла Сярэбранікава.
Галоўны падазраваны ў тэракце ў Турку (Фінляндыя) — Абдэрахмана Мэчках — прызнаў сваю віну, але адхіліў абвінавачваньні ў тэрарыстычным матыве.
Паводле афіцыйнай інфармацыі са сьледчых органаў, 30-гадовая жыхарка Санкт-Пецярбургу прыехала ў Віцебск да маці, каб нарадзіць другое дзіця.
Суд у Фінляндыі арыштаваў галоўнага падазраванага ва ўзброеным нападзе на мінакоў у Турку.
Мастацкі кіраўнік маскоўскага тэатру «Гогаль-цэнтар», рэжысэр Кірыл Сярэбранікаў затрыманы па падазрэньні ў махлярстве на суму 68 мільёнаў рублёў.
Землятрус магнітудай 3,6 адбыўся непадалёк ад вострава Іск’я, які знаходзіцца недалёка ад Нэапалю. Прынамсі адзін чалавек загінуў і яшчэ 20 атрымалі раненьні ў выніку абвалу некалькіх будынкаў, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Як паведамляе газэта La Vanguardia, Юнэс Абуяакуб, які 17 жніўня пратараніў аўтафургонам натоўп у Барсэлёне, сёньня быў забіты пры затрыманьні.
У расейскім Растове-на-Доне пры пажары ў прыватным сэктары пацярпелі тры чалавекі, цяпер яны знаходзяцца ў шпіталі.
Француская паліцыя паведаміла, што адзін чалавек быў забіты пасьля таго, як аўтамабіль 21 жніўня ўрэзаўся ў аўтобусны прыпынак ў раёне старога порту ў францускім горадзе Марсэль.
Супрацоўнікі міліцыі ў Віцебскай вобласьці пры падтрымцы АМАП 17 жніўня затрымалі на ўезьдзе ў Віцебск двух падазраваных у выкраданьні чалавека, яшчэ трох падазраваных адначасова з тым «лякалізавалі» ў горадзе.
Паводле дадзеных на 21 жніўня, плошча пажару на тэрыторыі Палескага прыроднага запаведніку з украінскага боку перавышае 120 гектараў. Адлегласьць да мяжы з Рэспублікай Беларусь — ня болей за 1,5 кілямэтра.
Некалькі чалавек атрымалі раненьні ў выніку выбуху рэактыўнага снараду ля ўваходу ў будынак, дзе адбываецца міжнародная выстава Damascus International Fair. Сырыйскае дзяржаўнае агенцтва САНА не ўдакладняе нацыянальнасьцяў пацярпелых.
Каралеўская сямʼя і кіраўнік ураду Гішпаніі ўзялі ўдзел у жалобным набажэнстве.
У Магілёве міліцыя затрымалі 23-гадовага маладзёна паводле падазрэньня ў вырабе выбухованебясьпечных прадметаў.
Аўстралія апублікавала плян прадухіленьня тэрарыстычных нападаў з выкарыстаньнем транспартных сродкаў у перапоўненых людзьмі грамадзкіх месцах.
Інфармацыйнае агенцтва «К-Інформ» апублікавала відэа пагоні за злачынцам, які 19 жніўня ў Сургуце напаў на мінакоў з нажом. На запісы з камэраў відэаназіраньня відаць, як падчас пагоні паліцэйскі дастае зброю і з адлегласьці ў 2-3 мэтра страляе ў меркаванага злачынца, пасьля чаго той падае на зямлю.
У Фінляндыі ў нядзелю абвешчаная жалоба і прайшла агульнанацыянальная хвіліна маўчаньня ў памяць ахвяраў нападу ў горадзе Турку, які ўлады расьсьледуюць як першы ў краіне тэрарыстычны акт.
Колькасць загінулых у выніку паводкі ва ўсходнім індыйскім штаце Бігар за мінулы дзень павялічылася са 153 да 202 чалавек, у зоне затапленьня апынуліся больш за 12 мільёнаў чалавек.
Група тэрарыстаў, якая зладзіла сэрыі тэрактаў у Каталёніі, першапачаткова плянавала ажыцьцявіць выбухі ў самых людных месцах Барсэлёны. Баевікі выбралі сабор Саграда-Фамілья, які фактычна ёсьць сымбалем гораду.
Адказнасьць за напад на людзей у Сургуце ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава». Гэтую інфармацыю сёньня, 19 жніўня, распаўсюдзіла агенцтва Amaq, зьвязанае з джыхадыстамі.
У Сургуце, дзе ў суботу адбыўся напад на мінакоў, эвакуююць наведнікаў гандлёвых цэнтраў. Выданьне Znak.com піша, што ў паліцыю паступіла паведамленьне аб закладзенай бомбе.
19 жніўня 2017 году каля 11 гадзін 20 хвілін у расейскім горадзе Сургуце невядомы мужчына, узброены нажом, рухаючыся па цэнтральных вуліцах горада, зьдзейсьніў напад на мінакоў, прычыніўшы 8 грамадзянам нажавыя раненьні.
Цэнтральная крымінальная паліцыя KRP паведаміла, што напад у Турку расьсьледуецца па артыкуле «Тэрарызм».
Выяўленьне выбуховага рэчыва дазволіла паліцыі выказаць здагадку, што тэрарыстычная групоўка мела намер не абмяжоўвацца нападам ў Барсэлёне.
Меркаваны кіроўца мікрааўтобуса, які наехаў напярэдадні, 17 жніўня, на пешаходаў у цэнтры Барсэлёны, быў сярод тэрарыстаў, забітых паліцыяй празь некалькі гадзінаў пасьля гэтага ў Камбрыльсе пры спробе ўчыніць аналягічны тэракт
Анэстэзіёляг-рэаніматоляг Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі асуджаны судом Партызанскага раёну Менску на 8 гадоў пазбаўленьня волі па ч. 3 арт. 167 КК Рэспублікі Беларусь.
9 чалавек з нажавымі раненьнямі дастаўленыя ў шпіталь. Двое памёрлі.
Інтэрвію пра знос канфэдэрацкіх помнікаў у ЗША з Джэем Толсанам, супрацоўнікам Інстытуту вывучэньня культуры Вірджынскага ўнівэрсытэту і рэдактарам навуковага часопісу «The Hedgehog Review».
Загрузіць яшчэ