Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у шыіцкай мячэці Кабулу. Ёсьць ахвяры


Выбух у шыіцкай мячэці Кабулу 25 жніўня 2017
Выбух у шыіцкай мячэці Кабулу 25 жніўня 2017

У шыіцкай мячэці Кабулу падчас пятнічнай малітвы адбыўся выбух. Паводле дадзеных Бі-бі-сі, загінулі як найменей 20 чалавек. Сярод іх ёсьць жанчыны і дзеці. Больш за 30 параненыя. Адказнасьць узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Паводле дадзеных агенцтва Reuters, спачатку сьмяротнік забіў дваіх ахоўнікаў мячэці, а затым падарваў сябе ля ўваходу ў мячэць. Пасьля выбуху некалькі джыхадзістаў праніклі ў будынак і захапілі ў закладнікі вернікаў. Паліцэйскія і вайскоўцы ачапілі мячэць. Апэрацыя па вызваленьні закладнікаў працягвалася каля пяці гадзін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG