Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі самалёт пры пасадцы ў Паўднёвым Судане зачапіў дом. Замежныя СМІ пішуць пра ахвяру


Іл-76. Ілюстрацыйнае фота.
Іл-76. Ілюстрацыйнае фота.

Беларускі самалёт Іл-76 кампаніі «Трансавіяэкспарт», які выконвае авіяцыйныя працы пад эгідай ААН, пры заходзе на пасадку ў горадзе Джуба, сталіцы Паўднёвага Судану, зачапіў дах дому.

Пра гэта піша TUT.BY, спасылаючыся на паведамленьне ад 24 жніўня профільнага выданьня The Aviation Herald. Паводле дадзеных СМІ, у выніку інцыдэнту загінула пяцігадовая дзяўчынка, таксама пацярпелі яшчэ некалькі чалавек.

У кампаніі перавозчыка пацьвердзілі факт здарэньня, аднак пра ахвяраў і прычыны інцыдэнту пакуль нічога не вядома.

Самалёт перавозіў гуманітарную дапамогу. СМІ і ў кампаніі «Трансавіяэкспарт» заявілі, што пасадка праходзіла ў складаных умовах надвор’я — ішоў моцны дождж, бачнасьць была дрэннай.

Калі самалёт прарваўся скрозь аблокі, судна пайшло на пасадку. Пілёты выпусьцілі шасі, але самалёт зачапіўся за дрэва і аднапавярховы дом, разбурыўшы яго, таксама фрагмэнт рухавіка упаў на іншы дом. Судна не змагло прызямліцца ў Джуба і аварыйна села ў аэрапорце Энтэбэ Уганды.

СМІ паведамляюць пра гібель пяцігадовай дзяўчынкі ў выніку інцыдэнту. Таксама пішуць, што пацярпелі яшчэ два дзіцяці і дзьве жанчыны.

Намесьнік дырэктара па пэрсаналу ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт» Ігар Сікорскі пацьвердзіў, што зь іх самалётам у Паўднёвым Судане адбылася аварыя. Камандзір экіпажа паведаміў аб пашкоджаньні самалёта, аднак пра ахвяраў і пацярпелых у кампаніі пакуль няма інфармацыі.

Паводле словаў Сікорскага, Мінтранс стварыў камісію, якая адправілася на месца для высвятленьня прычын і наступстваў таго, што адбылося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG