Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя высьветліла сапраўднае імя нападніка на людзей у Турку


На здымку: галоўны падазраваны і ягоны адвакат
На здымку: галоўны падазраваны і ягоны адвакат

Паліцыя Фінляндыі ўстанавіла сапраўднае імя чалавека, які забіў дзьвюх жанчынаў пры нападзе з нажом у Турку.

Паліцыя паведаміла, што падазраваны назваў уладам ілжывае імя, калі ўяжджаў у Фінляндыю ў 2016 годзе.

Раней лічылася, што галоўны падазраваны —18-гадовы мараканец, які носіць імя Абдэрахман Мэчках.

«Ягоная асоба цяпер пацьверджаная, таму мы ведаем, з кім маем справу», — паведаміў Reuters галоўны інспэктар дэтэктыўнага агенцтва Крысьці Гранрот з Нацыянальнага бюро расьсьледаваньняў Фінляндыі. Паліцыя не абнародавала імя падазраванага і яго ўзрост.

18 жніўня ў фінскім горадзе Турку пры нападзе з нажом былі параненыя восем чалавек, двое забітыя.

Падазраваны, які застаецца пад вартай, сказаў суду, што нясе адказнасьць за напад, але адмаўляе, што яго матывам зьяўляецца тэрарызм.

Ён прыбыў у Фінляндыю ў 2016 годзе, жыў у прыёмным цэнтры для ўцекачоў у Турку і яму было адмоўлена ў прытулку да зьдзяйсьненьня тэракту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG