Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ даведаліся пра пляны ісламскіх тэрарыстаў зладзіць выбух каля храму Саграда-Фамілья


Саграда-Фамілья, ілюстрацыйнае фота
Саграда-Фамілья, ілюстрацыйнае фота

Для ажыцьцяўленьня пляну ў баевікоў было тры мікрааўтобусы, паведамляе гішпанскае выданьне El Espanol. Паводле крыніцы газэты, тэрарысты зьбіраліся спачатку ўрэзацца ў натоўпы людзей, а затым актываваць бомбы. Іхныя пляны зблытаў выбух пры вырабе выбухоўкі, які адбыўся раніцай 17 жніўня — баевікам давялося імправізаваць.

Выданьне таксама адзначае, што другім месцам для правядзеньня нападу быў абраны бульвар Ляс-Рамбляс, а трэцім — нейкае месца ў раёне гарадзкога порту.

Выбух у доме ў гарадку Альканар, разьмешчаным прыкладна за 160 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Барсэлёны, прагрымеў у ноч на 17 жніўня. У выніку адзін чалавек загінуў, сямёра пацярпелі. Першапачаткова лічылася, што прычынай выбухаў стаў выцек газу. Але пазьней паліцыя выявіла там сьляды выбуховага рэчыва, якое баевікі "Ісьлямскай дзяржавы" раней ужывалі пры зьдзяйсьненьні іншых тэрактаў на тэрыторыі Эўропы, у прыватнасьці, у Брусэлі, Парыжы і Лёндане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG