Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў тэракце ў Фінляндыі прызнаў віну

Абдэрахман Мэчках адказвае на пытаньні суду празь відэасувязь са шпіталю, 22 жніўня 2017
Абдэрахман Мэчках адказвае на пытаньні суду празь відэасувязь са шпіталю, 22 жніўня 2017

Галоўны падазраваны ў тэракце ў Турку (Фінляндыя) — Абдэрахмана Мэчках — прызнаў сваю віну. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на адваката.

Абаронца пацьвердзіў, што Мэчках прызнаўся ў зьдзяйсьненьні нападу, але адхіліў абвінавачваньні ў тэрарыстычным матыве. Пасяджэньне суду прайшло ў закрытым рэжыме.

18 жніўня Мэчках напаў з нажом на людзей у цэнтры Турку. Двое чалавек загінулі, восем — параненыя. Мэчкаху 18 гадоў, ён грамадзянін Марока. Паводле падазрэньня ў дачыненьні да злачынства паліцыя затрымала чатырох чалавек. Пазьней за аднаго зь іх адпусьцілі. Адзін падазраваны знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

XS
SM
MD
LG