Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Сургуце пасьля нападу эвакуявалі наведнікаў гандлёвых цэнтраў і затрымліваюць людзей


Сургут. Архіўнае фота.
Сургут. Архіўнае фота.

У Сургуце, дзе ў суботу адбыўся напад на мінакоў, эвакуююць наведнікаў гандлёвых цэнтраў. Выданьне Znak.com піша, што ў паліцыю паступіла паведамленьне аб закладзенай бомбе.

Жыхары гораду таксама распавялі журналістам, што супрацоўнікі праваахоўных органаў пачалі затрымліваць на вуліцы людзей «неславянскага аблічча».

У паліцыі заявілі, што асоба нападніка, застрэленага супрацоўнікамі патрульна-паставой службы, вызначаная — гэта мясцовы жыхар 1994 году нараджэньня. Ці былі ў яго саўдзельнікі, не ўдакладняецца.

У прэсавай службе МУС Расеі паведамілі, што напад, у выніку якога сем чалавек атрымалі раненьні, расьсьледуецца, але вэрсія тэракту не асноўная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG