Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаванае відэа пагоні за нападнікам на мінакоў у Сургуце


Паліцыя ў Сургуце (архіўнае фота)
Паліцыя ў Сургуце (архіўнае фота)

Інфармацыйнае агенцтва «К-Інформ» апублікавала відэа пагоні за злачынцам, які 19 жніўня ў Сургуце напаў на мінакоў з нажом. На запісы з камэраў відэаназіраньня відаць, як падчас пагоні паліцэйскі дастае зброю і з адлегласьці ў 2-3 мэтра страляе ў меркаванага злачынца, пасьля чаго той падае на зямлю.


Ахвярамі нападу ў Сургуце сталі сем чалавек, яны шпіталізаваныя з нажавымі раненьнямі. Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане. Паводле дадзеных Сьледчага камітэту, напад зьдзейсьніў 19-гадовы жыхар Сургуту. Ён быў забіты пры спробе затрыманьня. У МУС заявілі, што злачынец аказваў супраціў паліцыянтам.

Нягледзячы на тое, што адказнасьць за напад у Сургуце ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава», расейскія праваахоўныя органы пакуль не прызналі здарэньне тэрактам. Крымінальная справа ўзбуджаная паводле артыкулу аб «замаху на забойства», яна перададзеная ў галоўнае ўпраўленьне Сьледчага камітэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG