Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Фінляндыі: напад у Турку расьсьледуецца па артыкуле «Тэрарызм»

абноўлена

Машыны хуткай дапамогі на месцы здарэньня. Турку, Фінляндыя, 18 жніўня 2017 году
Машыны хуткай дапамогі на месцы здарэньня. Турку, Фінляндыя, 18 жніўня 2017 году

Цэнтральная крымінальная паліцыя KRP паведаміла, што напад у Турку расьсьледуецца па артыкуле «Тэрарызм».

Інцыдэнт, пасьля атрыманай мінулай ноччу новай інфармацыі, расьсьледуецца як тэрарыстычны напад, піша KRP ў твітэры.

Нападнік, які наносіў людзям раненьні нажом, быў арыштаваны. Згодна з паведамленьнем, яго паранілі пры затрыманьні, і цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы. У выніку допыту паліцыі асоба нападніка высьветленая. Ім зьяўляецца 18-гадовы грамадзянін Марока.

Турку, 18 жніўня 2017 году
Турку, 18 жніўня 2017 году

У выніку нападу 18 жніўня два чалавекі загінулі, восем чалавек былі параненыя. Трое атрымалі сур’ёзныя раненьні і ноччу знаходзіліся ў рэанімацыі, паведамляе сайт фінскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Yle.

Двое загінулых зьяўляюцца грамадзянамі Фінляндыі, а сярод пацярпелых ёсьць італьянец і два грамадзяніна Швэцыі.

Турку, 18 жніўня 2017 году
Турку, 18 жніўня 2017 году

У розных кутках Фінляндыі былі праведзеныя паліцэйскія апэрацыі. Цэнтральная крымінальная паліцыя KRP паведаміла інфармагенцтву STT, што падчас апэрацыяў былі затрыманыя чатыры чалавекі, якіх паліцыя дапытала мінулай ноччу.

Па ўсёй Фінляндыі ўзмоцненыя меры бясьпекі, у прыватнасьці на вакзалах краіны і ў аэрапорце сталіцы Хэльсынкі.

У суботу ў Турку прыспушчаны сьцягі ў памяць пра ахвяраў нападу.

Напад адбыўся на наступны дзень пасьля таго, як увечары ў чацьвер у Гішпаніі ў выніку двух нападаў — наездаў аўтамабілямі на мінакоў — загінулі 14 чалавек і больш за сто былі параненыя і траўмаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG