Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія сілавікі заяўляюць, што ўкраінца Грыба ў іх няма


Праваахоўныя органы Беларусі не пацьвярджаюць утрыманьне ў спэцыяльных установах краіны ўкраінскага грамадзяніна Паўла Грыба, Расея яшчэ не дала адказу на запыт афіцыйнага Кіева.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў начальнік упраўленьня консульскага забесьпячэньня Дэпартамэнту консульскай службы МЗС Васіль Кірыліч.

«Праваахоўныя органы Беларусі, а менавіта ў Гомелі, Менску і Віцебску, не пацьвердзілі ўтрыманьня Грыба ў іх спэцыяльных установах».

Паводле Кірыліча, гэтую інфармацыю атрымаў консул Украіны ў Беларусі.

Акрамя таго, дыплямат нагадаў, што МЗС Расеі была ўручаная нота з просьбай прадставіць інфармацыю, ці затрыманы ўкраінскі грамадзянін расейскімі органамі.

«Інфармацыі пакуль няма», — сказаў Кірыліч.

Раней украінскі афіцэр запасу Ігар Грыб заявіў пра выкраданьне спэцслужбамі Расеі яго сына ў Беларусі. Яго сын, Павал Грыб, 24 жніўня выехаў у Беларусь на сустрэчу зь дзяўчынай, зь якой да гэтага меў зносіны толькі праз сацсеткі, пасьля чаго зьнік. Памежная служба Ўкраіны афіцыйна пацьвердзіла факт перасячэньня Паўлам Грыбам мяжы зь Беларусьсю.

Пяты дзень у Беларусі, Расеі і Ўкраіне шукаюць Паўла Грыба. Відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:02 0:00

Ігар Грыб паведаміў, што сын павінен быў вярнуцца ў той жа дзень. Калі гэтага не адбылося, ён адправіўся на пошукі Паўла ў Беларусь, у Гомель. Там ён высьветліў, што яго сын знаходзіцца ў вышуку па арт. 205 КК РФ (тэрарыстычны акт), а ініцыятарам вышуку зьяўляецца ФСБ РФ па Краснадарскім краі (горад Сочы).

У Гомельскай памежнай Грыбу паведамілі, што ніякай інфармацыі пра сына ня маюць.

Грыб перакананы, што ФСБ выманіла Паўла ў Гомель пад выглядам сустрэчы зь дзяўчынай і правяла затрыманьне. На думку бацькі, прычынамі выкраданьня сына маглі стаць паведамленьні Паўла ў сацсетках, накіраваныя супраць агрэсіі РФ ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG