Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне палае 120 гектараў лясоў, за паўтара кілямэтра ад беларускай мяжы

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле дадзеных на 21 жніўня, плошча пажару на тэрыторыі Палескага прыроднага запаведніку з украінскага боку перавышае 120 гектараў, паведамляе агенцтва УНІАН. Адлегласьць да мяжы з Рэспублікай Беларусь — ня болей за 1,5 кілямэтра.

Узгараньне ляснога масіву ў Капішчанскім лясьніцтве на тэрыторыі запаведніку адбылося па абедзе 20 жніўня.

Як заявілі ў Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Украіны, з дапамогай верталётаў праведзена выведка месца надзвычайнай сытуацыі і працягваецца тушэньне пажару на асобных участках. Пажарныя робяць усё, каб утрымаць агонь і не дапусьціць яго распаўсюджаньне за межы пэрымэтру. Аднак максымальна задзейнічаць авіяцыю замінае моцны вецер.

«Адчуваюцца моцныя парывы ветру паўночна-заходняга кірунку, што не дае магчымасьці пажарнай авіяцыі падняцца ў паветра», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы ведамства.

На ліквідацыю наступстваў ляснога пажару прыцягнута калі дзьвюх сотняў спэцыялістаў і амаль паўсотні адзінак тэхнікі.

XS
SM
MD
LG