Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбыўся выбух, двое параненых. СБУ лічыць здарэньне «хуліганствам»


Вайсковы парад у Кіеве, 24 жніўня 2017

На вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіеву выбухнуў невядомы прадмет.

Паліцыя паведамляе пра двое параненых, мужчыну і жанчыну.

На месцы здарэньня працуе апэратыўна-сьледчая група Службы бясьпекі Ўкраіны сумесна з паліцыяй. Паводле прадстаўніцы СБУ Алены Гітлянскай, «асноўная вэрсія [здарэньня] — хуліганства».

Сьведкі здарэньня сьцьвярджаюць, што разарвалася граната. Адны кажуць, што гранату кінулі зьверху, з парку, іншыя — з аўтамабіля, які праяжджаў па вуліцы Грушэўскага.

Сёньня ў Кіеве праходзяць урачыстыя захады з нагоды Дня незалежнасьці Ўкраіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG