Тымаці Браўн распавёў нашаму карэспандэнту пра доўгія гады барацьбы зь вірусам і як яшчэ адзін несуцяшальны дыягназ аказаўся выратаваньнем.
Сьледзтва мяркуе, што тэрарызм ня быў матывам зламысьніка, і лічыць, што падазраваны дзейнічаў у адзіночку.
Контртэрарыстычная паліцыя ў Аўстраліі раскрыла змову, удзельнікі якога хацелі зьнішчыць самалёт, паведаміў прэмʼер-міністар Малькальм Тэрнбул.
Адзін чалавек загінуў пры наезьдзе аўтамабіля на натоўп людзей у Хэльсынкі, паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовую паліцыю. Паводле яе дадзеных, ёсьць пацярпелыя.
У супэрмаркеце ў Гамбургу адзін чалавек забіты, некалькі параненыя ў выніку нападу невядомага, узброенага нажом.
Рэйсавы пасажырскі самалёт з віцэ-прэм’ерам Расеі Дзьмітрыем Рагозіным на борце, які накіроўваўся ў Малдову, не прапусьцілі ў сваю паветраную прастору ўлады Румыніі.
МЗС паведаміла, што ў адной з «гарачых краінаў» паліцыя вызваліла беларуса, які быў узяты закладнікам узброенымі сваякамі мясцовай дзяўчыны, жаніцца зь якой ён адмовіўся.
35-гадовы Юры Чачукевіч узначальваў менскую гарадзкую арганізацыю БРСМ, у сьнежні 2016 году быў прызначаны кіраўніком менскага «Кінавідэапракату».
Супраць Гульнары Карымавай, дачкі былога прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава (1991–2016), пачалі крымінальную справу.
Пяцёра з васьмі пацярпелых у дарожным здарэньні знаходзяцца ў цяжкім стане, дзіця — у коме.
Суд Маскоўскага раёну Менску ў траўні не задаволіў пазоў студэнта Крысьціяна Шынкевіча да Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка наконт адлічэньня, якое, як ён мяркуе, адбылося з палітычных прычынаў. 27 ліпеня Шынкевіч судзіцца за права працягнуць навучаньне ў Менскім гарадзкім судзе.
Супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі прымусілі абвінавачанага па справе аб тэракце ў мэтро Санкт-Пецярбургу Аброра Азімава адмовіцца ад заявы аб катаваньнях у «сакрэтнай турме».
Украінская Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях паведаміла пра выбух невядомага паходжаньня ў шматкватэрным доме ў Кіеве. Паводле зьвестак ведамства, у выніку выбуху загінула жанчына.
Горадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч распарадзіўся зьбіраць сродкі на будаўніцтва новай капліцы ў Клюшчанах Астравецкага раёну, якую пабудуюць на месцы згарэлага касьцёла Сьвятога Яўхіма, дзе некалі служыў паэт Казімер Сваяк.
Уначы з 19 на 20 ліпеня на беларуска-польскай мяжы супрацоўнікі адной з заставаў Горадзенскага раёну затрымалі трох нелегальных мігрантаў зь Індыі і арганізатараў іх перапраўкі.
Паводле Сьледчага камітэту Расеі, студэнт Іркуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Колін Мэдсэн памёр ад пераахалоджаньня. Але паводле экспэртызы, праведзенай у ЗША, ён быў забіты.
Фэдэральная пракуратура Нямеччыны папрасіла суд прызнаць галоўную абвінавачаную ў справе нэанацысцкай групоўкі «Нацыянал-сацыялістычнае падпольле» Бэату Чэпэ саўдзельніцай усіх забойстваў, нападаў і тэрактаў, учыненых гэтай арганізацыяй.
У Барысаўскім раённым судзе праходзіць працэс над двума жыхарамі Санкт-Пецярбургу, якія прыехалі ў Беларусь, каб наладзіць выраб псыхатропаў у тайнай лябараторыі ў Барысаве ды распаўсюджваць наркотыкі ў Менскай вобласьці.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці адмовілася завесьці справу на міліцыянтаў, якія зьбілі рэдактара сайту realbrest.by Дзяніса Марука ў Ленінскім РАУС. Сьледчыя, якія разглядалі скаргу тры месяцы, прыйшлі да высновы, што міліцыянты не парушылі заканадаўства.
Жанчына кажа, што траўмы падчас выступу атрымалі 5 гледачоў, у тым ліку 4-гадовае дзіця. Яна сьцьвярджае, што на сьвяце не дзяжурылі мэдыкі хуткай дапамогі (ёй дапамогу аказаў вайсковы лекар спэцназу), не было ачапленьня і агароджаў, а адлегласьць выступоўцаў ад гледачоў была «мінімальная»:
Сама меней 24 чалавекі загінулі, больш за 40 параненыя ў выніку нападу самазабойцы, які на замінаваным аўтамабілі урэзаўся ў аўтобус, які у час пік перавозіў дзяржаўных службоўцаў у сталіцы Аўганістану Кабуле.
Раніцай 23 ліпеня трое невядомых уварваліся ў дом варонескага грамадзянскага актывіста Станіслава Ягорава і зьбілі яго бітай
«Я ведаў, што ён абрынецца два месяцы таму. Я выйшаў на гаўбец, і ён пада мной хруснуў», -сказаў ён.
Ноч ён правёў пад наглядам лекараў.
Сын лідэра талібаў мулы Хайбатулы Ахундзада загінуў 20 ліпеня, зьдзейсьніўшы напад як сьмяротнік на поўдні Аўганістану. Пра гэта паведаміў 22 ліпеня афіцыйны прадстаўнік талібаў.
Актывістка Femen Анжэліна Дыяш, затрыманая пасьля таго, як яна выбегла аголенай перад Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях, правяла ноч у сьледчым ізалятары.
У Ерусаліме колькасьць ахвяраў сутыкненьняў узрасла да трох — загінулі тры палестынцы. Пацярпелі больш за 370 чалавек, у тым ліку чацьвёра паліцэйскіх.
Адвакат Яраслаў Яцэнка, які абараняе актывістку Femen Анжэліну Дыяш, затрыманую сёньня пасьля таго, як яна выбегла аголенай перад Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях, дагэтуль знаходзіцца ў Пячэрскім раённым аддзяленьні Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.
Актывістка Femen Анжэліна Дыяш, якая выбегла аголенай перад кіраўнікамі Беларусі і Ўкраіны Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях, зараз знаходзіцца ў паліцэйскім пастарунку аднаго з раёнаў Кіева.
І тут у пакой урываецца галагрудая, як багіня свабоды, дзяўчына з Femen!
У Гомлі пасьля відэаздымак судовага паседжаньня ў адміністрацыйнай справе супраць блогера Максіма Філіповіча супрацоўнікі ДАІ затрымалі журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.
Падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну ў Кіеве ўтварыліся заторы. Як паведамляе ТСН, увечары 20 ліпеня кіеўскім паліцыянтам давялося перакрыць адзін з галоўных праспэктаў гораду — праспэкт Бажана.
Галоўны фігурант справы «чорных рыэлтэраў» Ігар Гершанкоў і ягоны падзельнік Сямён Беражны асуджаныя на выключную меру пакараньня — расстрэл.
У аддзеле інфармацыі Беларускай АЭС паведамілі, што на будаўнічай пляцоўцы ў гэтым годзе не было няшчасных выпадкаў са сьмяротным зыходам.
Землятрус магнітудай у 6,7 бала здарыўся зранку 21 ліпеня ў Эгейскім моры каля берага Турэччыны і грэчаскага вострава Кос. Траўмы атрымалі ня менш за дзьве сотні чалавек, загінулі двое. За асноўнымі штуршкамі ішла «моцная, але хуткая» сэрыя слабейшых штуршкоў.
Саліст амэрыканскага гурту Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан знойдзены мёртвым у сваім доме пад Лос-Анджэлесам, паведамляе агенцтва Асашыэйтэд прэс. Яму быў 41 год.
Жыхарка Астраўца спадарыня Данута зьвязалася з Радыё Свабода і паведаміла пра надзвычайнае здарэньне на будоўлі атамнай электрастанцыі.
Каля 18 500 пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэтаў знайшлі супрацоўнікі польскай мытні ў мікрааўтобусе грамадзяніна Беларусі.
Бакінскі суд у Азэрбайджане прысудзіў грамадзяніну Расеі і Ізраілю Аляксандру Лапшыну тры гады пазбаўленьня волі.
Грамадзкае аб’яднаньне абароны жывёлаў «Эгіда» атрымала відэа ананімнага карыстальніка, на якім паказаны жывёльны могільнік на фэрме «Трайпл-Агро» пад Лагойскам, у якім сярод трупаў сядзяць жывыя шчаняты.
На мінулым тыдні сэнатару Джону Маккейну выдалілі злаякасную пухліну галаўнога мозгу, паведамілі ўвечары ў сераду лекары.
27 ліпеня ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць жыхара Менску Г., якога вінавацяць у супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў.
Заснавальнік беларускага парталу TUT.BY Юры падзяліўся ў сацыяльных сетках гісторыяй пра тое, як бортправадніца дзяржаўнага авіяперавозьніка «Белавія» не дазволіла сьпяваць у самалёце.
Яраслаў Качыньскі, лідэр кіроўнай партыі Права і справядлівасьць, абвінаваціў парлямэнцкую апазыцыю ў забойстве свайго брата-блізьняка, прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.
Герояў Лявона Вольскага расхвалявала хвароба сьпевака Depeche Mode Дэйва Гаана, празь якую скасавалі канцэрт у Менску гэтага брытанскага гурту
Беларускія мэдыкі аказалі ўсю неабходную дапамогу вакалісту гурту Depeche Mode Дэйву Гаану, у якога было канстатаванае вострае кішэчнае атручэньне.
55-гадовы саліст знакамітага брытанскага рок-гурту Depeche Mode Дэйв Гаан знаходзіцца ў 9-м менскім шпіталі з кішэчным расстройствам. Канцэрт калектыву ў беларускай сталіцы перанесены з 17 ліпеня на больш позьні тэрмін.
У Сьветлагорску пасьля амаль месячнага перапынку зноў пачалі рэзаць колы аўтамабіляў, на якіх прымацаваныя так званыя «георгіеўскія стужкі». Чарговы інцыдэнт адбыўся ў ноч з 15 на 16 ліпеня ў мікрараёне «Маладзёжны».
20 ліпеня 2016 года года ў Кіеве быў узарваны аўтамабіль расейска-беларуска-ўкраінскага журналіста Паўла Шарамета. З моманту забойства прайшоў год, але афіцыйнае расьсьледаваньне амаль ніякіх вынікаў не прынесла. Чаму гэта адбылося? Распавядае журналіст праекта "Следствие.Инфо" Дмытро Гнап.
Загрузіць яшчэ