Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На БелАЭС абвяргаюць інфармацыю пра гібель двух зваршчыкаў


Беларуская АЭС, ілюстрацыйнае фота
Беларуская АЭС, ілюстрацыйнае фота

У аддзеле інфармацыі Беларускай АЭС паведамілі, што на будаўнічай пляцоўцы ў гэтым годзе не было няшчасных выпадкаў са сьмяротным зыходам.

Таксама не было няшчасных выпадкаў зь цяжкім зыходам, зьвязаных з падзеньнем з вышыні.

Так на Беларускай АЭС адрэагавалі на інфармацыю, распаўсюджаную ў інтэрнэце, пра новыя надзвычайныя здарэньні на Беларускай АЭС. Паведамлялася са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы, што на будаўнічай пляцоўцы загінулі двое зваршчыкаў падчас выбуху газавай устаноўкі. А таксама пра падзеньне з вышыні мантажніка, які атрымаў сьмяротныя траўмы.

«У сувязі з гэтым РУП „Беларуская АЭС“ інфармуе: у 2017 годзе няшчасных выпадкаў са сьмяротным зыходам, а таксама няшчасных выпадкаў зь цяжкім зыходам, зьвязаных з падзеньнем з вышыні, на пляцоўцы будаўніцтва не было, — паведамілі 21 ліпеня на сайце БелАЭС. — Будаўніцтва Беларускай АЭС вядзецца ў штатным рэжыме».

Беларуская АЭС узводзіцца ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці паводле расейскага праекту «ВВЭР-1200». Пуск першага энергаблёка заплянаваны на 2019 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG