Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачнецца суд над менчуком, у якога страляў міліцыянт у навагоднюю ноч


27 ліпеня ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць жыхара Менску Г., якога вінавацяць у супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе суду Маскоўскага раёну Менску.

Максымальнае пакараньне за гэтае злачынства — 5 гадоў зьняволеньня.

Абвінавачаны грамадзянін пацярпеў ад стрэлаў міліцыянта.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 1 студзеня ў доме на вуліцы Любімава ў Менску пасьля выкліку туды нараду.

Андрэй Г. адзначаў Новы год з жонкай і блізкімі, але нехта з суседзяў выклікаў міліцыю са скаргай на шум.

Міліцыянт зь пісталету цяжка параніў менчука, які, як цьвердзяць у міліцыі, напаў на супрацоўніка ды спрабаваў завалодаць ягонай табэльнай зброяй. Мянчук патрапіў у шпіталь у «стабільна цяжкім стане».

Паводле прэс-службы гарадзкой міліцыі, міліцыянта накіравалі ў лякарню з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай. Таксама паведамлялася, што былі зробленыя тры стрэлы: зь іх адзін папераджальны, а два — у пацярпелага.

Памочнік дзяжурнага ГАМ-1 Маскоўскага РУУС прыехаў на выклік суседзяў пацярпелага грамадзяніна. Пасьля інцыдэнту міліцыянт выклікаў на дапамогу калегаў.

Праваабаронцы выказалі нязгоду з пазыцыяй міліцыі. Паводле юрыста «Вясны» Валяніцна Стэфановіча, міліцыянты маюць не страляць, а прыяжджаць на канфлікты зь відэакамэрамі і траўматыкай альбо электрашокерам.

Рэха стрэлаў на вуліцы Любімава: праваабаронцы ня згодныя з пазыцыяй МУС

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG