Сама меней 24 чалавекі загінулі, больш за 40 параненыя ў выніку нападу самазабойцы, які на замінаваным аўтамабілі урэзаўся ў аўтобус, які у час пік перавозіў дзяржаўных службоўцаў у сталіцы Аўганістану Кабуле.
Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Наджыб Даніш паведаміў, што выбух адбыўся 24 ліпеня ў заходняй частцы Кабулу, мэтай нападніка стаў аўтобус з супрацоўнікамі Міністэрства вугальнай прамысловасьці. Афіцыйныя асобы заявілі, што зламысьнік таксама загінуў падчас нападу. Пакуль ніхто ня ўзяў адказнасьць за выбух. Звычайна самагубныя напады ў Кабуле ды іншых аўганскіх гарадах учыняюць талібы, якія змагаюцца з урадам Аўганістану.