Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакаліст гурту Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан знойдзены мёртвым


Саліст амэрыканскага гурту Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан знойдзены мёртвым у сваім доме пад Лос-Анджэлесам, перадае Associated Press. Яму быў 41 год.

Паводле амэрыканскіх СМІ, Бэнінгтан скончыў жыцьцё самагубствам. Музыка быў два разы жанаты, у яго засталося шасьцёра дзяцей.

Таблоід TMZ адзначае, што ў Бэнінгтана доўгія гады былі праблемы з алькаголем і наркотыкамі. У адным з інтэрвію ён прызнаваўся, што падумваў пра самагубства з прычыны таго, што ў дзяцінстве зазнаў сэксуальны гвалт.

Бэнінгтан нарадзіўся ў Фініксе ў 1976 годзе. Музычную кар’еру ён пачаў у 17 гадоў у групе Gray Daze, а ў 1997 годзе стаў вакалістам гурту Linkin Park.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG