Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Нямеччыны прызнала вінаватай удзельніцу нацысцкага падпольля


Бэата Чэпэ (архіўнае фота)
Бэата Чэпэ (архіўнае фота)

Фэдэральная пракуратура Нямеччыны папрасіла суд прызнаць галоўную абвінавачаную ў справе нэанацысцкай групоўкі «Нацыянал-сацыялістычнае падпольле» Бэату Чэпэ саўдзельніцай усіх забойстваў, нападаў і тэрарыстычных актаў, учыненых гэтай арганізацыяй. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

Пракурор Гэрбэрт Дымэр заявіў, што Чэпэ — сузаснавальніца і саўдзельніца тэрарыстычнай групоўкі. Паводле пракурора, сьледзтва даказала, што абвінавачаная брала ўдзел у плянаваньні злачынстваў, займалася фінансамі і алібі. Сама Чэпэ сваю віну адмаўляе, сьцьвярджаючы, што даведвалася аб злачынствах постфактум.

Дымэр таксама паведаміў, што абвінавачаньні, выстаўленыя супраць іншых чатырох падсудных, таксама пацьвердзіліся. Іх падазраюць у дапамозе экстрэмістам «Нацыянал-сацыялістычнага падпольля».

Працэс у справе групоўкі «Нацыянал-сацыялістычнае падпольле» доўжыцца ўжо чатыры гады. Паводле сьледзтва, арганізацыя датычная да 10 забойстваў, трох тэрарыстычных актаў з прымяненьнем бомбаў і 15 узброеных нападаў. Злачынствы ўчыняліся на глебе нацыянальнай нянавісьці. Групоўка складалася з трох чалавек, яны сышлі ў падпольле ў 1998 годзе. Да пачатку судовага працэсу ў жывых засталася толькі Чэпэ. Паводле паліцыі, двое меркаваных змоўнікаў учынілі самагубства ў 2011 годзе.

Чакалася, што прысуд у справе будзе абвешчаны ў пачатку 2017 году, аднак яго вынясеньне перанесьлі на пазьнейшы тэрмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG