Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка Femen застаецца ў паліцыі без адваката. Там яшчэ ня вырашылі, ці быў у акцыі крымінал


Адвакат Яраслаў Яцэнка, які абараняе актывістку Femen Анжэліну Дыяш, затрыманую сёньня пасьля таго, як яна выбегла аголенай перад Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях, дагэтуль знаходзіцца ў Пячэрскім раённым аддзяленьні Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.

«Пакуль невядома, у чым яе абвінавачваюць. Мяне да яе не дапускаюць. Некалькі хвілінаў таму, яна паведаміла, што ў яе забралі ўсе рэчы і спрабавалі прызначыць дзяржаўнага адваката. У той жа час да яе пусьцілі супрацоўнікаў Службы бясьпекі Ўкраіны», — паведаміў Свабодзе Яраслаў Яцэнка.

«Калі ёй будуць інкрымінаваць дробнае хуліганства, затрымліваць ня будуць. А калі будзе крымінальная справа, то яе могуць затрымаць на трое сутак і на працягу гэтага тэрміну зьвярнуцца ў суд для абраньня меры стрыманьня», — патлумачыў адвакат.

Яраслаў Яцэнка таксама дадаў, што зьвярнуўся да паліцыі з заявай пра злачынства паводле факту парушэньня права актывісткі на абарону.

Аголеная жанчына выбегла перад Лукашэнкам і Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG