Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў сутыкненьняў у Ерусаліме ўзрасла да трох


У Ерусаліме колькасьць ахвяраў сутыкненьняў узрасла да трох — загінулі тры палестынцы. Пацярпелі больш за 370 чалавек, у тым ліку чацьвёра паліцэйскіх.

Пакуль не ўстаноўлена, хто менавіта адкрыў агонь. Па непацьверджаных дадзеных СМІ, адзін з палестынцаў быў застрэлены габрэйскім пасяленцам з Заходняга берагу Ярдану. Ізраільскі тэлеканал паведаміў пра гібель 8-гадовага дзіця ад сьлёзацечнага газу. Гэтая інфармацыя таксама пакуль не пацьверджана.

Беспарадкі пачаліся, калі перад пятнічнай малітвай каля Храмавай гары сабраліся тысячы палестынцаў, якія адмовіліся праходзіць праз мэталадэтэктары. Пратэстоўцы пачалі кідаць камяні, спрабуючы прарваць паліцэйскія кардоны. Сілы бясьпекі адціснулі дэманстрантаў, ужыўшы шумавыя гранаты.

На Храмавай гары разьмешчаныя адныя з галоўных сьвятыняў мусульман — мячэць Аль-Акса і Купал Скалы. Тут жа знаходзіўся Першы і Другі Ерусалімскія храмы — самае сьвятое месца для юдэяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG