Атрыманыя ад гэтага прыбыткі ідуць на фінансаваньне так званых «ДНР» і «ЛНР». Пра гэта паведаміла нямецкая радыёстанцыя Deutschlandfunk са спасылкай на сьведчаньні былых вязьняў.
Маскоўскі акруговы вайсковы суд у чацьвер прысудзіў былому байцу батальёну «Поўнач» МУС Чачні Зауру Дадаеву 20 гадоў калёніі строгага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у забойстве апазыцыйнага расейскага палітыка Барыса Нямцова.
Настаўніцы Вольга Завадзкая і Ірына Апанасевіч атрымалі па два гады «хатняй хіміі» і фактычную забарону цягам двух гадоў працаваць у школе. Наш карэспандэнт пагаварыў пра абставіны справы з адвакаткай і праваабаронцам Валерам Шчукіным.
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) занепакоены замарожваньнем расьсьледаваньня справы пра забойства журналіста Паўла Шарамета, які загінуў 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля.
Адзіная ў ЗША кніга Францішка Скарыны зьнікла. Пра гэта даведаўся Алесь Суша падчас наведваньня публічнай бібліятэкі Нью-Ёрку.
Адобва бакі што ваявалі за ірацкі горад Мосул, учынілі злачынствы супраць цывільнага насельніцтва, заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
Здарэньне адбылося 7 ліпеня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы.
Самалёт дазапраўкі Lockheed KC-130 «Геркулес» амэрыканскай марской пяхоты ўпаў увечары 10 чэрвеня ў цэнтры штату Місісіпі; паводле зьвестак уладаў, загінулі 16 чалавек, перадае USA Today.
Нямецкая кампанія Siemens пацьвердзіла, што як мінімум дзьве газавыя турбіны яе вытворчасьці нелегальна трапілі ў анэксаваны Расеяй Крым.
Польская нацыяналістычная моладзевая арганізацыя «Młodzież Wszechpolska» апублікавала «палітычныя пасьведчаньні аб сьмерці» мэра Ўроцлава Рафала Дуткевіча і яшчэ 10 іншых мэраў польскіх гарадоў, якія падпісалі дэклярацыю аб гатоўнасьці прыняць бежанцаў з краін Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.
Прэмʼер-міністар Іраку Хайдэр аль-Абадзі ў нядзелю наведаў Мосул, каб павіншаваць удзельнікаў штурму гораду зь перамогай, і абвясьціў аб вызваленьні гораду ад тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
У Чачні назвалі «хлусьнёй» публікацыю «Новой газеты» пра масавае забойства затрыманых у рэспубліцы.
ЗША заяўляюць пра хакерскія напады на аб’екты атамнай энэргетыкі і іншыя энэргетычныя кампаніі 7 ліпеня. Кібэратакі, аднак, не паўплывалі на грамадзкую бясьпеку і пастаўкі электраэнэргіі спажыўцам.
За два дні сутыкненьняў паліцыі і антыглябалістаў у Гамбургу затрыманыя 83 пратэстоўцы. Пра гэта паведамляе гарадзкая паліцыя ў сваім твітэры.
Беларускі добраахвотнік, сябра добраахвотніцкага батальёну Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Васіль Парфянкоў правядзе наступныя два месяцы пад хатнім арыштам у начны пэрыяд сутак.
4 ліпеня ў Менску пры атрыманьні хабару ў 1200 даляраў затрыманы намесьнік гендырэктара БелАЗа.
Паводле папярэдніх дадзеных, «сьмерць мужчыны ня ўтрымлівае прыкметаў крымінальнага характару і зьяўляецца няшчасным выпадкам». Так пра сьмерць амэрыканскага вайскоўца ў Менску напісана на сайце Сьледчага камітэту.
У Гамбургу адбыліся новыя сутычкі паміж пратэстоўцамі і паліцыяй напярэдадні адкрыцьця саміту «Вялікай дваццаткі». Улады паведамляюць, што ўдзельнікі пратэстаў напалі на паліцэйскі пастарунак і падпалілі паліцэйскія машыны.
Праваабаронца мяркуе, што такі выпадак шкодзіць іміджу міліцыі, бо такім чынам «адбываецца фармаваньне нэгатыўнага вобразу этнічнай групы, што вядзе да яе маргіналізацыі»:
Магілёўскія актывісты АГП патрабуюць тлумачэньняў, як машына з тэрыторыі, якая кантралюецца бандфармаваньнямі, трапіла ў Беларусь.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў інцыдэнт на Падляшшы. Невядомыя замазалі дзьвюхмоўныя польска-беларускія дарожныя паказальнікі ў гміне Ворля на Беласточчыне.
Настаўніцу 11-й маладэчанскай школы Ірыну Апанасевіч абвінавацілі ў нядбайнасьці, якая прывяла да сьмерці вучаніцы. Якія былі акалічнасьці здарэньня, як фармавалася група школьнікаў і як клапаціліся пра бясьпеку ў гаспадарцы, цяпер высьвятляе суд.
Супрацоўнікі Дэпартамэнту абароны эканомікі Нацыянальнай паліцыі ды Службы бясьпекі Ўкраіны раскрылі схему кантрабанды тытуню зь Беларусі праз Украіну ў Эўропу.
Невядомыя замазалі дзьвюхмоўныя польска-беларускія дарожныя паказальнікі ў гміне Ворля на Беласточчыне: на трасе Ворля — Дубічы Царкоўныя і пры ўезьдзе ў вёску Рудуты.
Пакуль няма ніякіх сьведчаньняў, каб гэта была мэтанакіраванае дзеяньне.
У Львове невядомыя кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю ў сынагогу, а на сьценах іншай напісалі абразьлівыя выразы. Пра гэта паведаміла дырэктарка Ўсеўкраінскага габрэйскага дабрачыннага фонду «Хэсэль-Ар’е» Адэль Дыянава.
У Баварыі ў выніку сутыкненьня аўтобуса з грузавіком ёсьць шматлікія ахвяры, заявілі ўлады Нямеччыны.
У горадзе Авіньён на поўдні Францыі ў выніку страляніны ля мячэці параненыя прынамсі 8 чалавек. Мясцовая паліцыя лічыць інцыдэнт хутчэй «зьвядзеньнем рахункаў», чым тэрарыстычнай атакай.
1 ліпеня на галоўным пляцы Бабруйску прайшлі сьвяткаваньні дня гораду й адкрыцьцё міжнароднага фэсту народнай творчасьці "Вянок дружбы".
«Сумныя навіны зь Нясьвіжу. Будаўнікі разьвярнулі браму каля касьцёла Божага цела канца XVIII ст., якая разам з храмам уключаная ў сьпіс каштоўнасьцяў катэгорыі „0“», — напісаў у фэйсбуку гісторык Мікола Волкаў.
Пра гэта паведаміла ў суботу Дзяржслужба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
22 чалавекі пацярпелі, 2 загінулі пасьля моцных навальніц на тэрыторыі цэнтральнай Расеі. Пацярпелі прыватныя і адміністрацыйныя будынкі, аўтамабілі, паваленыя 1200 дрэваў — паведамляюць расейскія выданьні са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.
У Парыжы перад пачаткам таргоў аўкцыённага дому «Барон Рыбэйра» скрадзена так званая «Залатая кніга» Марыі Цэтлінай.
22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшоў пікет салідарнасьці зь фігурантамі «справы патрыётаў», якія на той час знаходзіліся ў зьняволеньні.
Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла аб канфіскацыі сэрвэраў, з дапамогай якіх расейскія спэцслужбы нібыта арганізавалі хакерскія атакі на дзясяткі ўкраінскіх дзяржаўных і прыватных кампаній. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.
Сёньня апоўдні сапёры прыбылі ў менскі парк Чалюскінцаў.
Апоўдні 29 чэрвеня на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэньня ў раёне Лубянскага лясьніцтва каля Чарнобыльскай АЭС здарылася ўзгараньне падлеску на плошчы каля 20 гектар.
На адной з рэпэтыцый параду ў Менску здарыўся чарговы інцыдэнт: недалёка ад парку Перамогі невядомы мужчына, калі калёна ваеннай тэхнікі праяжджала па дарозе, падышоў да машын, зьняў зь сябе нагавіцы і агаліў ягадзіцы і геніталіі.
29 чэрвеня з «Валадаркі», дзе па абедзе яшчэ заставалася 7 фігурантаў справы, аднаго за адным вызвалілі 5 чалавек. Гэта Іван Кавальчук, Андрэй Комлік-Ямацін, Андрэй Дундукоў, Дзьмітры Новік, і апошнім выйшаў на волю Аляксей Абрамаў.
Аўстралійская паліцыя абвінаваціла кардынала Джорджа Пэла, які займае пасаду скарбніка Ватыкану, у распусных дзеяньнях у дачыненьні да непаўналетніх. У паліцыі ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра шматлікія эпізоды, якія мелі месца ў далёкім мінулым.
Ад выбуху ў Данецкай вобласьці загінуў палкоўнік Службы бясьпекі Украіны (СБУ) Юрый Возны. Яшчэ 3 чалавекі параненыя.
Былы прэзыдэнт Прыднястроўя Яўген Шаўчук, зь якога 28 чэрвеня зьнялі недатыкальнасьць, пакінуў самаабвешчаную рэспубліку.
У Добрускім раёне на малочна-таварнай фэрме ААТ «Завідаўскае», што ў вёсцы Леніна, двое расейцаў спрабавалі скрасьці каня й жарабя.
Імклівая хваля кібэратак, колькасьць якіх расьце па ўсім сьвеце, не абмінула і Беларусь. Як паведамляе МУС Беларусі, ва Ўпраўленьне «К», якое займаецца раскрыцьцём злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгій, з заявамі ўжо зьвярнуліся прадстаўнікі буйных беларускіх кампаній.
Жыхар Фаніпаля Сяргей Ткачэнка распавёў пра зьбіцьцё ў аддзяленьні міліцыі.
Кампутарны вірус-вымагальнік Petya.А распаўсюдзіўся на краіны Азіі, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Будынак Вярхоўнага суду Вэнэсуэлы абстралялі са скрадзенага паліцыянтам верталёту. Reuters паведамляе, што на сядзібу суду было скінута чатыры гранаты. Пацярпелых няма.
Расейскі вайсковец Віктар Агееў, які служыў кантрактнікам, трапіў у палон да ўкраінскіх вайскоўцаў у Луганскай вобласьці.
Беларускі рэпэр Макс Корж, якому забароны ўезд ва Ўкраіну на пяць гадоў у сувязі зь яго канцэртамі ў Крыме, пабываў у Кіеве.
Вірусная атака прывяла да адключэньня кампутарнай сыстэмы маніторынгу радыяцыйнага фону на Чарнобыльскай АЭС.
Загрузіць яшчэ