Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльская АЭС перайшла на ручны маніторынг радыяцыі празь вірусную атаку


Вірусная атака прывяла да адключэньня кампутарнай сыстэмы маніторынгу радыяцыйнага фону на Чарнобыльскай АЭС.

Кампутары зь Windows давялося часова адключыць, радыяцыйны маніторынг прамысловай пляцоўкі праводзяць уручную.

Заражэньне вірусам таксама прывяло да адключэньня сайту ЧАЭС. Пры гэтым усе сыстэмы станцыі працуюць нармальна, а радыяцыйны фон не перавышае кантрольны.

Тымчасам МУС Украіны рэкамендавала ўсім карыстальнікам выключыць кампутары, пакуль спэцыялісты ня выпрацуюць спосабы барацьбы зь вірусам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG