Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Насьцярожвае», — МЗС пракамэнтаваў інцыдэнт зь беларускімі паказальнікамі на Падляшшы


Дзьмітры Мірончык
Дзьмітры Мірончык

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў інцыдэнт на Падляшшы. Невядомыя замазалі дзьвюхмоўныя польска-беларускія дарожныя паказальнікі ў гміне Ворля на Беласточчыне.

Прычым спрэем зафарбаваныя толькі беларускія часткі паказальнікаў.

«Такі факт меў месца. Нас асабліва насьцярожвае, што гэта ня першы выпадак вандалізму ў дачыненьні да беларускамоўных дарожных знакаў. Спадзяёмся, што ў гэты раз, у адрозьненьне ад папярэдніх, вінаватыя будуць устаноўленыя», — сказаў Мірончык.

Гэта ня першы акт вандалізму ў гміне Ворля. У 2012 годзе нехта замаляваў больш за дзясятак дзьвюхмоўных паказальнікаў.

«Зыходзім з таго, што падобныя праяўленьні, якія закранаюць пачуцьці нацыянальных меншасьцяў, заслугоўваюць рашучага асуджэньня як уладамі, так і ўсімі здаровымі сіламі грамадзтва» — заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG