Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле са скрадзенага верталёта скінулі гранаты на сядзібу Вярхоўнага суду


Будынак Вярхоўнага суду Вэнэсуэлы абстралялі са скрадзенага паліцыянтам верталёту. Reuters паведамляе, што на сядзібу суду было скінута чатыры гранаты. Пацярпелых няма.

Напад адбыўся падчас таго, як прэзыдэнт краіны Нікаляс Мадура выступаў у жывым эфіры па дзяржаўным тэлебачаньні. Па трывозе былі паднятыя сілы проціпаветранай абароны.

Па дадзеных СМІ, за нападам стаяць паліцыянты, якія выступаюць супраць ураду. Супрацоўнік МУС Оскар Пэрэс выклаў у сацыяльных сетках відэазварот, у якім заклікаў Нікаляса Мадуру да адстаўкі. Улады Вэнэсуэлы пакуль не назвалі імёнаў падазраваных, ідзе сьледзтва.

З красавіка Вэнэсуэлу ахапілі масавыя пратэсты супраць ураду. Некаторыя зь іх перараслі ў беспарадкі, у сутыкненьнях з паліцыяй загінулі каля 70 чалавек. Улады Вэнэсуэлы сьцьвярджаюць, што краіне пагражае грамадзянская вайна, і называюць дэманстрантаў «тэрарыстамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG