Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарбнік Ватыкану абвінавачаны ў пэдафіліі


Кардынал Джордж Пэл
Кардынал Джордж Пэл

Аўстралійская паліцыя абвінаваціла кардынала Джорджа Пэла, які займае пасаду скарбніка Ватыкану, у распусных дзеяньнях у дачыненьні да непаўналетніх. У паліцыі ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра шматлікія эпізоды, якія мелі месца ў далёкім мінулым, паведамляе ВВС.

Кардынал, які пражывае цяпер у Рыме, павінен будзе зьявіцца ў суд у Мэльбурне 18 ліпеня. 76-гадовы сьвятар катэгарычна адмаўляе абвінавачваньні і мае намер абараняць сваё добрае імя.

У Аўстраліі спэцыяльнай камісіяй праводзіцца расьсьледаваньне сэксуальнага гвалту зь дзяцей і ролі Каталіцкай царквы ва ўтойваньні падобных выпадкаў. Яно, у прыватнасьці, тычыцца сьвятара Джэральда Рысдэйла, які, паводле сьледзтва, датычны да сэксуальных злачынстваў, учыненых да 130 хлопчыкаў з 1960-га па 1980 год. Джордж Пэл адзін час жыў з Рысдэйлам у адным доме, і камісія мяркуе, што ён мог ведаць пра гэтыя злачынствы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG