Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мосул вызвалены ад «Ісламскай дзяржавы». Джыгадысты зьбеглі з гораду


Прэмʼер-міністар Іраку Хайдэр аль-Абадзі ў нядзелю наведаў Мосул, каб павіншаваць удзельнікаў штурму гораду зь перамогай, і абвясьціў аб вызваленьні гораду ад тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Пра гэта паведамляе агенцтва «Associated Press». Дзяржаўнае тэлебачаньне Іраку, якое паведаміла пра прыбыцьцё прэмʼера, цытуе яго заяву: «Віншую байцоў і насельніцтва зь вялікай перамогай!»

Джыгадысты ўтрымлівалі Мосул цягам трох гадоў. Кааліцыя, якую ўзначальвае ЗША, пачала апэрацыю вызваленьня гораду ў кастрычніку летась. У выніку бітвы за горад загінулі тысячы чалавек, а амаль мільён, паводле ААН, былі вымушаныя пакінуць Мосул.

Пасьпяховы наступ ірацкай урадавай арміі пры падтрымцы праамэрыканскай міжнароднай кааліцыі на Мосул вымусіў ісламістаў бегчы з гораду праз раку Тыгр.

XS
SM
MD
LG