Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля сутыкненьняў у Гамбургу затрымалі 83 чалавекі, пацярпелі 196 паліцыянтаў


Пратэсты ў Гамбургу напярэдадні саміту G20

За два дні сутыкненьняў паліцыі і антыглябалістаў у Гамбургу затрыманыя 83 пратэстоўцы. Пра гэта паведамляе гарадзкая паліцыя ў сваім твітэры.

«Колькасьць затрыманьняў на дадзены момант складае 83, колькасьць арыштаў — 19», — гаворыцца ў заяве паліцыі.

Таксама паліцыя паведамляе, што за два дні пацярпелі 196 паліцыянтаў.

Па папярэдніх ацэнках у пратэстах удзельнічае каля 1,5 тысячы чалавек. Удзельнікі беспарадкаў падпальваюць машыны і блякуюць вуліцы, грамяць вітрыны і ўзводзяць на вуліцах барыкады. Дэманстранты ў масках і чорных капюшонах кідалі ў паліцэйскіх камяні, пэтарды і бутэлькі. Пратэстоўцаў разганяюць вадамётамі.

7 і 8 ліпеня ў нямецкім Гамбургу праходзіць саміт G20. Арганізаваныя групы пратэстоўцаў спрабуюць трапіць да будынку міжнароднага гандлёвага цэнтру, дзе праходзіць сустрэча кіраўнікоў вялікай дваццаткі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG