Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск: Трамп больш аптымістычна настроены наконт Пуціна, чым эўрапейцы


Дональд Трамп і Дональд Туск (архіўнае фота).
Дональд Трамп і Дональд Туск (архіўнае фота).

Прэзыдэнт Эўрапейскай рады Дональд Туск, выступаючы ў пятніцу на прэсавай канфэрэнцыі ў Гамбургу перад самітам «Групы дваццаці» (G20) 7-8 ліпеня заявіў, што ў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аптымістычныя чаканьня ў дачыненьні да Расеі і расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

«Мае ўражаньні ад маёй сустрэчы з Трампам былі ў тым, што ён мае значна больш аптымістычныя чаканьні ад Расеі і Пуціна, чым гэта адбываецца ў Эўропе і чым, напрыклад, я сам, але мы паглядзім», — сказаў Туск.

«Гэта, безумоўна, будзе вельмі цікавая сустрэча ў параўнаньні з тым, што мы чулі ў Варшаве, і які будзе факт і наступствы сустрэчы паміж Трампам і Пуціным», — заявіў Туск, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода.

Туск назваў учорашні выступ прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Варшаве «на дзіва шматабяцальным» у дачыненьні да трансатлянтычнай супольнасьці і супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі і Эўропай, аб агульных палітычных і цывілізацыйных традыцыях, а таксама пра гатоўнасьць абараняць ўсю заходнюю супольнасьць. «Мы доўга чакалі, каб пачуць гэтыя словы ад прэзыдэнта Трампа, але рэальнае пытаньне ў тым, ці былі яны выпадковай падзеяй ці новай палітыкай», — сказаў Туск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG