Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель і Трамп правялі перамовы ў Гамбургу напярэдадні саміту G20


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні саміту краінаў «вялікай дваццаткі» абмеркавалі канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, сытуацыю ў Паўночнай Карэі і на Блізкім Усходзе і іншыя пытаньні парадку дня саміту G20.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік ураду Нямеччыны ў чацьвер, 6 ліпеня. Сустрэча праходзіла ў адным з гамбурскіх гатэляў і працягвалася каля гадзіны.

У сустрэчы ўдзельнічалі таксама міністар замежных справаў Нямеччыны Зігмар Габрыэль і дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан.

Перамовы прэзыдэнта ЗША з канцлерам Нямеччыны праводзіліся ў рамках падрыхтоўкі да саміту «вялікай дваццаткі» G20, які пройдзе 7-8 ліпеня ў Гамбургу, адзначыў прадстаўнік ураду ў Бэрліне. Ангела Мэркель у цяперашні час старшынюе ў арганізацыі дзяржаваў «вялікай дваццаткі».

Заўтра ў другой палове дня Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін, як чакаецца, правядуць перамовы ў кулюарах саміту G20.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG