Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове ў сынагогу кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю


Панарама Старога Львова
Панарама Старога Львова

У Львове невядомыя кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю ў сынагогу, а на сьценах іншай напісалі абразьлівыя выразы. Пра гэта паведаміла дырэктарка Ўсеўкраінскага габрэйскага дабрачыннага фонду «Хэсэль-Ар’е» Адэль Дыянава.

Паводле яе слоў, невядомыя кінулі «кактэйль Молатава» у дзеючую сынагогу на вуліцы Братоў Міхноўскіх, а таксама напісалі абразьлівыя выказваньні на сынагозе на вуліцы Вугальнай.

У інтэрвію львоўскаму выданьню «Захид» Дыянава ўдакладніла, што абразьлівыя выказваньні былі зьвязаны з масавым забойствам львоўскіх габрэяў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гадавіна гэтых трагічных падзей прыпадае на 30 чэрвеня.

Муніцыпальныя ўлады выступілі з асуджэньнем гэтых актаў вандалізму. «Вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці. Зьвяртаемся да праваахоўных органаў, каб максымальна апэратыўна расьсьледаваць гэтыя дзеяньні», — заявіў намесьнік мэра Львова ў пытаньнях разьвіцьця Андрэй Маскаленка.

Невядомыя таксама скралі бронзавы вянок з Магілы Невядомага Салдата на тэрыторыі мэмарыяльнага комплексу Пагорак Славы ў Львове. Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс-служба ўпраўленьня паліцыі Львоўскай вобласьці. Акрамя таго, у Радэхаўскім раёне гораду з бронзавай скульптуры салдат Вялікай Айчыннай вайны была зрэзаныя буйныя элемэнты. Па гэтым факце ўжо адкрыта крымінальная вытворчасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG