Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Авіньёне ў выніку страляніны ля мячэці параненыя 8 чалавек


У горадзе Авіньён на поўдні Францыі ў выніку страляніны ля мячэці параненыя прынамсі 8 чалавек. Мясцовая паліцыя лічыць інцыдэнт хутчэй «зьвядзеньнем рахункаў», чым тэрарыстычнай атакай.

Паводле непацьверджаных зьвестак, сярод параненых як мінімум адно дзіця. Пра гэта паведамляе выданьне Lа Provence.

Напад адбыўся позна ўвечары ў нядзелю, калі людзі выходзілі зь мячэці. Нападнікаў было двое, іх твары хавалі маскі. Пасьля страляніны ім удалося схавацца. Паліцыя мяркуе, што паміж мясцовай моладзьдзю мог паўстаць канфлікт, што і прывяло да страляніны, адзначае агенцтва Reuters.

На мінулым тыдні быў арыштаваны мужчына, які паспрабаваў уехаць на аўтамабілі ў натоўп людзей побач з мячэцьцю ў парыскім прыгарадзе. У выніку гэтага інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG