Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя заяўляе аб прадухіленьні тэрактаў: арыштаваныя 5 ісламістаў


Кіраўнік пракуратуры Парыжа Франсуа Малін
Кіраўнік пракуратуры Парыжа Франсуа Малін

Парыская пракуратура паведамляе, што Францыя прадухіліла тэракты, а пяцёра затрыманых падазраваных атрымлівалі інструкцыі ад так званай «Ісламскай дзяржавы».

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», паводле вэрсіі сьледзтва, мужчыны плянавалі зьдзейсьніць напады паблізу сталіцы Францыі на наступным тыдні.

Кіраўнік пракуратуры Франсуа Малін паведаміў прадстаўнікам прэсы, што група падазраваных мужчын атрымлівала інструкцыі ад камандзіра «Ісламскай дзяржавы», які знаходзіцца ў сырыйска-ірацкім рэгіёне.

Па словах Маліна, мужчыны мелі намер зьдзейсьніць атакі ў прыгарадзе Парыжа ў наступны чацьвер, аднак галоўная мэта тэракту пакуль застаецца нявысьветленай. Малін адзначыў, што ўлады выявілі скрыншоты мапаў Google зь некалькімі вылучанымі месцамі. Паводле паведамленьняў, сярод мэтаў, якія разглядалі тэрарысты, былі паліцэйскія ўчасткі, штаб-кватэра службы ўнутранай выведкі ў Парыжы і парк «Дыснэйлэнд» у прыгарадзе сталіцы.

Кіраўнік пракуратуры Парыжа паведаміў, што чацьвёра падазраваных зьяўляюцца грамадзянамі Францыі і іх арыштавалі на ўсходзе краіны, у Страсбургу, у мінулыя выходныя. У групоўку таксама ўваходзіў адзін грамадзянін Марока, які пражываў у Марсэлі. У некаторых з падазраваных не было гісторыі парушэньняў, выяўленых паліцыяй. Францускія ўлады таксама выявілі дакумэнты, у якіх падазраваныя кляліся ў вернасьці «Ісламскай дзяржаве» і ў якіх усхваляўся лёс сьмяротніка.

Па выніках ператрусаў улады выявілі агнястрэльную зброю і іншыя матэрыялы, уключаючы інструкцыі аб тым, дзе знайсьці і набыць зброю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG