Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 чалавек пацярпелі ад наезду аўтамабіля ў Масачусэтсе, кіроўца вызвалены без абвінавачаньняў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У міжнародным аэрапорце Логан, што пад Бостанам у штаце Масачусэтс (ЗША) дзесяць чалавек пацярпелі ў выніку наезду таксі на групу людзей ля галоўнага аэрапорту Логан гораду Бостану. Але пакуль няма ніякіх сьведчаньняў, каб гэта была мэтанакіраванае дзеяньне.

Паводле зьвестак паліцыі, траўмы пацярпелых рознай ступені цяжкасьці, ад сур'ёзных да дробных.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, паліцыя дапытала 56-гадовага кіроўцу кіроўцу машыны і вызваліла яго. Абвінавачаньняў яму не прад’явілі. Ніхто з пацярпелых ня мае траўмаў, небясьпечных для жыцьця.

Апошнім часам у некалькіх краінах Эўропы былі ўчыненыя напады з наездамі аўта ў групы людзей у людных месцах, якія прыводзілі да шматлікіх ахвяраў. У многіх такіх выпадках адказнасьць за напад брала на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

У Бостане ў 2013 годзе тэрарысты ўчынілі выбух у час маратону, загінулі тры, былі параненыя больш за 250 чалавек. Аднаго з тэрарыстаў, які выжыў, прысудзілі да сьмяротнага пакараньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG