27 ліпеня ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць жыхара Менску Г., якога вінавацяць у супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў.
Заснавальнік беларускага парталу TUT.BY Юры падзяліўся ў сацыяльных сетках гісторыяй пра тое, як бортправадніца дзяржаўнага авіяперавозьніка «Белавія» не дазволіла сьпяваць у самалёце.
Яраслаў Качыньскі, лідэр кіроўнай партыі Права і справядлівасьць, абвінаваціў парлямэнцкую апазыцыю ў забойстве свайго брата-блізьняка, прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.
Герояў Лявона Вольскага расхвалявала хвароба сьпевака Depeche Mode Дэйва Гаана, празь якую скасавалі канцэрт у Менску гэтага брытанскага гурту
Беларускія мэдыкі аказалі ўсю неабходную дапамогу вакалісту гурту Depeche Mode Дэйву Гаану, у якога было канстатаванае вострае кішэчнае атручэньне.
55-гадовы саліст знакамітага брытанскага рок-гурту Depeche Mode Дэйв Гаан знаходзіцца ў 9-м менскім шпіталі з кішэчным расстройствам. Канцэрт калектыву ў беларускай сталіцы перанесены з 17 ліпеня на больш позьні тэрмін.
У Сьветлагорску пасьля амаль месячнага перапынку зноў пачалі рэзаць колы аўтамабіляў, на якіх прымацаваныя так званыя «георгіеўскія стужкі». Чарговы інцыдэнт адбыўся ў ноч з 15 на 16 ліпеня ў мікрараёне «Маладзёжны».
20 ліпеня 2016 года года ў Кіеве быў узарваны аўтамабіль расейска-беларуска-ўкраінскага журналіста Паўла Шарамета. З моманту забойства прайшоў год, але афіцыйнае расьсьледаваньне амаль ніякіх вынікаў не прынесла. Чаму гэта адбылося? Распавядае журналіст праекта "Следствие.Инфо" Дмытро Гнап.
17 ліпеня 2014 года ў небе над Данбасам пацярпеў крушэньне рэйс «Малайзійскіх авіялініяў» МН-17, які ляцеў зь Нідэрляндаў у Малайзію. Загінулі 298 чалавек, больш за дзьвесьце былі грамадзянамі Нідэрляндаў.
Раён Дамаску, дзе разьмешчаная амбасада Расеі, апынуўся пад абстрэлам 16 ліпеня. Адзін са снарадаў трапіў у комплекс будынкаў дыпляматычнага прадстаўніцтва і нанёс яму шкоду, яшчэ адзін разарваўся побач з амбасадай.
Журналістка з Азэрбайджану Нарміна Аґасі падчас «Кангрэсу рускай прэсы» ў Менску зрабіла фота з Аляксандрам Лукашэнкам. На наступны дзень фота зьявілася ў артыкуле «Советскай Белоруссии», а щвечары таго ж дня Аґасі напісала на Facebook, што ёй пагражалі.
Архіяпіскапа Беларускай аўтакэфальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслава Логіна ўпусьцілі ў Беларусь пасьля ўмяшаньня Міністэрства замежных спраў.
Прыежджым забаранілі ўваход, бо тыя не былі загадзя зарэгістраваныя. Яны сышлі без скандалу.
Пасьля падзеяў ліпеня 2016 году ў Турэччыне былі арыштаваныя звыш 50 тысяч чалавек, звольненыя з працы праз падазрон ва ўдзеле ў паўстаньні 150 тысяч чалавек, у ліку якіх вайскоўцы, паліцыянты, судзьдзі, настаўнікі і выкладчыкі.
Карыстальнікі кітайскіх мэсэнджэраў і сацыяльных сетак паведамілі, што ня могуць адправіць паведамленьне са словамі спачуваньняў і нават з эмодзі са сьвечкай, якія прынята адпраўляць як знак спачуваньня.
Суд у Манчэстэры прысудзіў Бэнджаміна Стымсана да 5 гадоў і 4 месяцаў турмы ў сувязі зь яго ўдзелам у канфлікце на Данбасе на баку сэпаратыстаў.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў відэа, на якім неназваны міліцыянт бʼе мужчыну за адмову выключыць тэлефон. Аўтар відэа расказаў «Вясьне», што напісаў скаргу на дзеяньні рэчыцкага міліцыянта ў мясцовае аддзяленьне Сьледчага камітэту і рыхтуе заяву ва Ўпраўленьне ўласнай бясьпекі МУС.
У Ерусаліме на Храмавай гары тры чалавекі адкрылі агонь па паліцыянтах. Нападнікі паранілі трох чалавек, двое з іх — у крытычным стане. Паліцыя застрэліла нападнікаў.
Жанчыну заціснула дзьвярыма вагона ў мэтро Рыму, і ў такім стане цягнік вёз яе праз тунэль, паведамляе італьянскае выданьне La Repubblica.
Атрыманыя ад гэтага прыбыткі ідуць на фінансаваньне так званых «ДНР» і «ЛНР». Пра гэта паведаміла нямецкая радыёстанцыя Deutschlandfunk са спасылкай на сьведчаньні былых вязьняў.
Маскоўскі акруговы вайсковы суд у чацьвер прысудзіў былому байцу батальёну «Поўнач» МУС Чачні Зауру Дадаеву 20 гадоў калёніі строгага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у забойстве апазыцыйнага расейскага палітыка Барыса Нямцова.
Настаўніцы Вольга Завадзкая і Ірына Апанасевіч атрымалі па два гады «хатняй хіміі» і фактычную забарону цягам двух гадоў працаваць у школе. Наш карэспандэнт пагаварыў пра абставіны справы з адвакаткай і праваабаронцам Валерам Шчукіным.
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) занепакоены замарожваньнем расьсьледаваньня справы пра забойства журналіста Паўла Шарамета, які загінуў 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля.
Адзіная ў ЗША кніга Францішка Скарыны зьнікла. Пра гэта даведаўся Алесь Суша падчас наведваньня публічнай бібліятэкі Нью-Ёрку.
Адобва бакі што ваявалі за ірацкі горад Мосул, учынілі злачынствы супраць цывільнага насельніцтва, заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
Здарэньне адбылося 7 ліпеня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы.
Самалёт дазапраўкі Lockheed KC-130 «Геркулес» амэрыканскай марской пяхоты ўпаў увечары 10 чэрвеня ў цэнтры штату Місісіпі; паводле зьвестак уладаў, загінулі 16 чалавек, перадае USA Today.
Нямецкая кампанія Siemens пацьвердзіла, што як мінімум дзьве газавыя турбіны яе вытворчасьці нелегальна трапілі ў анэксаваны Расеяй Крым.
Польская нацыяналістычная моладзевая арганізацыя «Młodzież Wszechpolska» апублікавала «палітычныя пасьведчаньні аб сьмерці» мэра Ўроцлава Рафала Дуткевіча і яшчэ 10 іншых мэраў польскіх гарадоў, якія падпісалі дэклярацыю аб гатоўнасьці прыняць бежанцаў з краін Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.
Прэмʼер-міністар Іраку Хайдэр аль-Абадзі ў нядзелю наведаў Мосул, каб павіншаваць удзельнікаў штурму гораду зь перамогай, і абвясьціў аб вызваленьні гораду ад тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
У Чачні назвалі «хлусьнёй» публікацыю «Новой газеты» пра масавае забойства затрыманых у рэспубліцы.
ЗША заяўляюць пра хакерскія напады на аб’екты атамнай энэргетыкі і іншыя энэргетычныя кампаніі 7 ліпеня. Кібэратакі, аднак, не паўплывалі на грамадзкую бясьпеку і пастаўкі электраэнэргіі спажыўцам.
За два дні сутыкненьняў паліцыі і антыглябалістаў у Гамбургу затрыманыя 83 пратэстоўцы. Пра гэта паведамляе гарадзкая паліцыя ў сваім твітэры.
Беларускі добраахвотнік, сябра добраахвотніцкага батальёну Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Васіль Парфянкоў правядзе наступныя два месяцы пад хатнім арыштам у начны пэрыяд сутак.
4 ліпеня ў Менску пры атрыманьні хабару ў 1200 даляраў затрыманы намесьнік гендырэктара БелАЗа.
Паводле папярэдніх дадзеных, «сьмерць мужчыны ня ўтрымлівае прыкметаў крымінальнага характару і зьяўляецца няшчасным выпадкам». Так пра сьмерць амэрыканскага вайскоўца ў Менску напісана на сайце Сьледчага камітэту.
У Гамбургу адбыліся новыя сутычкі паміж пратэстоўцамі і паліцыяй напярэдадні адкрыцьця саміту «Вялікай дваццаткі». Улады паведамляюць, што ўдзельнікі пратэстаў напалі на паліцэйскі пастарунак і падпалілі паліцэйскія машыны.
Праваабаронца мяркуе, што такі выпадак шкодзіць іміджу міліцыі, бо такім чынам «адбываецца фармаваньне нэгатыўнага вобразу этнічнай групы, што вядзе да яе маргіналізацыі»:
Магілёўскія актывісты АГП патрабуюць тлумачэньняў, як машына з тэрыторыі, якая кантралюецца бандфармаваньнямі, трапіла ў Беларусь.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў інцыдэнт на Падляшшы. Невядомыя замазалі дзьвюхмоўныя польска-беларускія дарожныя паказальнікі ў гміне Ворля на Беласточчыне.
Настаўніцу 11-й маладэчанскай школы Ірыну Апанасевіч абвінавацілі ў нядбайнасьці, якая прывяла да сьмерці вучаніцы. Якія былі акалічнасьці здарэньня, як фармавалася група школьнікаў і як клапаціліся пра бясьпеку ў гаспадарцы, цяпер высьвятляе суд.
Супрацоўнікі Дэпартамэнту абароны эканомікі Нацыянальнай паліцыі ды Службы бясьпекі Ўкраіны раскрылі схему кантрабанды тытуню зь Беларусі праз Украіну ў Эўропу.
Невядомыя замазалі дзьвюхмоўныя польска-беларускія дарожныя паказальнікі ў гміне Ворля на Беласточчыне: на трасе Ворля — Дубічы Царкоўныя і пры ўезьдзе ў вёску Рудуты.
Пакуль няма ніякіх сьведчаньняў, каб гэта была мэтанакіраванае дзеяньне.
У Львове невядомыя кінулі бутэльку з запальнай сумесьсю ў сынагогу, а на сьценах іншай напісалі абразьлівыя выразы. Пра гэта паведаміла дырэктарка Ўсеўкраінскага габрэйскага дабрачыннага фонду «Хэсэль-Ар’е» Адэль Дыянава.
У Баварыі ў выніку сутыкненьня аўтобуса з грузавіком ёсьць шматлікія ахвяры, заявілі ўлады Нямеччыны.
У горадзе Авіньён на поўдні Францыі ў выніку страляніны ля мячэці параненыя прынамсі 8 чалавек. Мясцовая паліцыя лічыць інцыдэнт хутчэй «зьвядзеньнем рахункаў», чым тэрарыстычнай атакай.
1 ліпеня на галоўным пляцы Бабруйску прайшлі сьвяткаваньні дня гораду й адкрыцьцё міжнароднага фэсту народнай творчасьці "Вянок дружбы".
«Сумныя навіны зь Нясьвіжу. Будаўнікі разьвярнулі браму каля касьцёла Божага цела канца XVIII ст., якая разам з храмам уключаная ў сьпіс каштоўнасьцяў катэгорыі „0“», — напісаў у фэйсбуку гісторык Мікола Волкаў.
Загрузіць яшчэ