Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі ўпершыню вынесены прысуд за ўдзел у канфлікце на Данбасе


Суд у Манчэстэры прысудзіў Бэнджаміна Стымсана да 5 гадоў і 4 месяцаў турмы ў сувязі зь яго ўдзелам у канфлікце на Данбасе на баку сэпаратыстаў.

Як паведамляе расейская служба Бі-бі-сі, ён быў прызнаны вінаватым у тэрарыстычнай дзейнасьці за тое, што ён знаходзіўся ў складзе ўзброеных фармаваньняў самаабвешчаных ДНР і ЛНР.

Судзьдзя ўдакладніў, што прысуджае Стымсану восем гадоў зьняволеньня, але скарачае тэрмін на траціну за прызнаньне ім сваёй віны. Пры гэтым суд не знайшоў доказаў яго непасрэднага ўдзелу ва ўзброеным канфлікце.

Стымсану 41 год. Восеньню 2015 журналісты Бі-бі-сі сустрэлі яго непадалёк ад Дэбальцава, і ён расказаў, што адправіўся на Данбас, паколькі дома ня бачыў ніякіх пэрспэктыў. На той момант ён ужо паўтара году сядзеў без працы. Пры гэтым Стымсан заявіў, што лічыць тое, што адбываецца на ўсходзе Ўкраіны, «заходняй імпэрыялістычнай агрэсіяй супраць Расеі».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG