Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нямецкім Шорндарфе адбыліся масавыя беспарадкі


Архіўнае фота

Паліцыя Нямеччыны паведаміла аб масавых беспарадках падчас гарадзкога сьвята ў Шорндарфе, непадалёк ад Штутгарту. Паводле дадзеных паліцыі, у ноч на нядзелю ў адным з паркаў сабралася каля тысячы маладых людзей. Яны пачалі кідаць бутэлькі ў фасад гарадзкога замку, у іншых удзельнікаў сьвяткаваньня і ў паліцыянтаў. Спробы паліцыі затрымаць зламысьнікаў прывялі да сутыкненьняў.

Мясцовыя жыхары паведамілі, што пазьней хуліганы падзялілася на групы па 30-50 чалавек і пачалі ладзіць пагромы ў горадзе. Некаторыя нападнікі былі ўзброеныя нажамі. Ёсьць пацярпелыя, разьбітыя некалькі паліцэйскіх машын. Мясцовая прэса піша, што паліцыянты зафіксавалі чатыры сэксуальныя дамаганьні. У іх падазраюць уцекачоў з Афганістану і Іраку.

Агенцтва France Press перадае, што многія зламысьнікі нібыта мелі «мігранцкія карані». Обэр-бургамістар Шорндарфу Матыяс Клопфэр абверг гэтую інфармацыю. У інтэрвію тэлерадыёкампаніі SWR ён заявіў, што вялікую частку хуліганаў склалі выпускнікі школ і старшаклясьнікі і толькі пазьней да іх далучыліся мігранты.

Аб масавых беспарадках з удзелам уцекачоў у Нямеччыне паведамлялася ў пачатку 2016 году. Тады ў навагоднюю ноч у Кёльне ад нападаў пацярпелі амаль 400 чалавек. Паліцыя тады заявіла, што 40 працэнтаў нападаў мелі сэксуальны характар, а большасьць падазраваных — уцекачы з краін Паўночнай Афрыкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG