Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гамбургу адбыліся новыя сутычкі паміж пратэстоўцамі і паліцыяй


У Гамбургу адбыліся новыя сутычкі паміж пратэстоўцамі і паліцыяй напярэдадні адкрыцьця саміту «Вялікай дваццаткі». Улады паведамляюць, што ўдзельнікі пратэстаў напалі на паліцэйскі пастарунак і падпалілі паліцэйскія машыны.

Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер заявіў журналістам, што сусьветныя лідэры не былі «сьляпыя або глухія» да беспарадкаў на вуліцах Гамбургу.

Раней сутычкі паміж паліцыяй і дэманстрантамі прывялі да таго, што пацярпелі дзясяткі паліцыянтаў і ўдзельнікаў пратэстаў. Гамбурская паліцыя 7 ліпеня скарыстала вадамёт, каб спыніць беспарадкі пасьля таго, як нападу падвергнуўся паліцэйскі пастарунак.

Некаторыя пратэстоўцы скандавалі: «Мы мірныя, а што вы?», Калі паліцыя спрабавала разагнаць натоўп і сілай расьцягнуць дэманстрантаў. Прадстаўнікі нямецкай паліцыі заявілі ў Твітэры, што «вядзецца апэрацыя супраць удзельнікаў гвалту», якія кідалі запальныя прылады і падпальвалі паліцэйскія машыны ў раёне Альтона ў Гамбургу.

Паводле паліцыі, каля 75 паліцыянтаў атрымалі раненьні падчас сутыкненьняў позна ўвечары 6 ліпеня, прычым трое з іх мелі патрэбу ў лячэньні ў шпіталях. Паліцыя кажа, што пілёты паліцэйскага верталёта атрымалі пашкоджаньні вачэй, калі на іх накіравалі лязэрныя ўказкі. Многія дэманстранты таксама атрымалі раненьні. Некаторыя удзельнікі дэманстрацый ўжывалі гвалт, кідаючы бутэлькі, разьбівалі вокны і падпальвалі аўтамабілі.

Каля 13 000 пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы 6 ліпеня, у тым ліку каля 1000 анархістаў у масках. Паліцыя чакае, што 100 тысяч пратэстуючых адправяцца ў порт Гамбурга ў выходныя дні. Каб гарантаваць бясьпеку на саміце ў Нямеччыне працуе каля 20 000 паліцыянтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG