Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Архіяпіскапа БАПЦ упусьцілі ў Беларусь пасьля ўмяшаньня МЗС


Архіяпіскапа Беларускай аўтакэфальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслава Логіна ўпусьцілі ў Беларусь пасьля ўмяшаньня Міністэрства замежных спраў.

Як паведаміў сьвятар БелаПАН, у ноч на 15 ліпеня ён накіроўваўся на VII зьезд беларусаў сьвету з Украіны на аўтобусе. На памежным пераходзе «Новая Гута» Логіна высадзілі з аўтобуса і паставілі ў пашпарце штамп аб забароне ўезду на беларускую тэрыторыю. Прычыну забароны сьвятару не назвалі.

15 ліпеня Логіну патэлефанавалі з МЗС і паведамілі, што ён можа ўехаць у краіну. «Памежнікі вельмі зьдзівіліся, калі ўбачылі мяне зноў, але прапусьцілі», — сказаў Логін.

У суботу інфармацыя аб інцыдэнце была агучана на зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску, дзе прысутнічаў міністар замежных спраў Уладзімір Макей.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG