Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія нацыяналісты заявілі пра «сьмерць» мэраў, гатовых прыняць уцекачоў


Уроцлаў
Уроцлаў

Польская нацыяналістычная моладзевая арганізацыя «Młodzież Wszechpolska» апублікавала «палітычныя пасьведчаньні аб сьмерці» мэра Ўроцлава Рафала Дуткевіча і яшчэ 10 іншых мэраў польскіх гарадоў, якія падпісалі дэклярацыю аб гатоўнасьці прыняць бежанцаў з краін Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.

Сайт арганізацыі быў заблякаваны, паступіла апавяшчэньне ў пракуратуру. Сьледчыя правяраюць, ці быў парушаны закон у выпадку публікацыі «пасьведчаньняў пра сьмерць», якія выглядаюць вельмі праўдападобна, паведамляе Польскае радыё.

У якасьці прычын сьмерці ў падробных дакумэнтах пазначаны «лібэралізм», «мультыкультуралізм» або «глупства».

Супраць дэклярацыі мэра Ўроцлава Рафала Дуткевіча пра гатоўнасьць прыняць бежанцаў выказваюцца палітыкі кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць». Яны патрабуюць, каб кіраўнік горада правёў рэфэрэндум па гэтым пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG