Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы лідэр Прыднястроўя Яўген Шаўчук пакінуў самаабвешчаную рэспубліку


Яўген Шаўчук
Яўген Шаўчук

Былы прэзыдэнт Прыднястроўя Яўген Шаўчук, зь якога 28 чэрвеня зьнялі недатыкальнасьць, пакінуў самаабвешчаную рэспубліку.

Пра гэта паведамляе партал NewsMaker са спасылкай на крыніцы ў дзяржаўных структурах Малдовы.

Раней Шаўчук напісаў у сацсетках, што яго крымінальны перасьлед — гэта «зьвядзеньне рахункаў і барацьба з палітычнымі апанэнтамі». Паводле Шаўчука, яму неаднаразова паведамлялі, што за паказаньні супраць яго людзям абяцалі грашовыя ўзнагароды, спакойнае жыцьцё, а тым, каго затрымалі, свабоду, піша партал.

Вярхоўны савет Прыднястроўя зьняў недатыкальнасьць з былога кіраўніка непрызнанай рэспублікі ў сувязі з распачатымі супраць яго крымінальнымі справамі аб крадзяжы дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах. Дэпутат Андрэй Сафонаў напісаў у сваім Фэйсбуку, што ўсе дакумэнты былі ўручаныя Шаўчуку ў аўторак, а ў ноч на сераду былы кіраўнік Прыднястроўя ўжо пераправіўся на правы бераг Днястра — у Малдову.

Шаўчук быў прэзыдэнтам Прыднястроўя з 2011 па 2016 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG