Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пікет у падтрымку зьняволеных па «справе патрыётаў» выклікаюць у міліцыю. Калі тая не працуе 


На пікеце салідарнасьці зь фігурантамі «справы патрыётаў» 22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшоў пікет салідарнасьці зь фігурантамі «справы патрыётаў», якія на той час знаходзіліся ў зьняволеньні. Больш за 10 чалавек выйшлі на плошчу з партрэтамі зьняволеных і расьцяжкай «Свабоду палітвязьням».

Цяпер некаторых актывістаў у сувязі з гэтым пікетам выклікаюць у Цэнтральнае РУУС Менску па адміністрацыйных справах аб парушэньні парадку ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 адміністрацыйнага кодэксу). У прыватнасьці такія позвы атрымалі Глеб Вайкуль, Мікіта Краснакуцкі і Мікалай Логвінаў.

Пры гэтым двое апошніх атрымалі позвы на 18.30, але калі Мікіта Краснакуцкі прыйшоў ў РУУС, яму паведамілі, што міліцыянты па такіх справах працуюць толькі да 18-й гадзіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG