Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад выбуху ў Данецкай вобласьці загінуў палкоўнік СБУ


На месцы выбуху ў Кіеве 27 чэрвеня
На месцы выбуху ў Кіеве 27 чэрвеня

Ад выбуху ў Данецкай вобласьці загінуў палкоўнік Службы бясьпекі Украіны (СБУ) Юрый Возны. Яшчэ 3 чалавекі параненыя.

Як паведаміла СБУ ў сераду, выбухнула машына, у якой яны ехалі. Гэта адбылося ў Канстанцінаўскім раёне вобласьці, які кантралюе ўкраінская армія.

Вайсковая пракуратура кваліфікавала гэта як тэракт.

27 чэрвеня пры выбуху закладзенай у аўтамабіль бомбы ў Кіеве загінуў палкоўнік ваеннай выведкі Максім Шапавал. У якасьці асноўнай вэрсіі разглядаецца «расейскі сьлед». Шапавал быў камандзірам першай групы ўкраінскага спэцназу, які спрабаваў вызваліць ў 2014 годзе аэрапорт Данецку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG