Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба бясьпекі Ўкраіны абвінаваціла Расею ў хакерскіх нападах


Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла аб канфіскацыі сэрвэраў, з дапамогай якіх расейскія спэцслужбы нібыта арганізавалі хакерскія атакі на дзясяткі ўкраінскіх дзяржаўных і прыватных кампаній. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

27 чэрвеня энэргетычныя кампаніі «Укрэнэрга», «Кіеўэнэрга», Украінская пошта, мабільны апэратар «Укртэлеком», кіеўскі аэрапорт «Барыспаль» і ўрад Украіны зазналі напад віруса-вымагальніка пад назвай Petya.А, які шыфруе ўсе дадзеныя на кампутары і патрабуе выкуп.

Ад дзеяньняў гэтага вірусу таксама пацярпелі сеткі расейскіх дзяржкарпарацый «Газпром» і «Раснафта», а таксама прадпрыемстваў, банкаў і ўрадавых структур ЗША і краін Эўропы.

Такім жа чынам дзейнічаў вірус-вымагальнік WannaCry, ад якога ў траўні 2017 году пацярпелі больш за 300 тысяч кампутараў у 150 краінах. Найбольшая колькасьць спробаў узлому было зафіксавана тады ў Расеі, дзе напады зазналі кампутары найбуйнейшых кампаній і фэдэральных ведамстваў, сярод якіх Міністэрства па надзвычайных сытуацыях і МУС.

XS
SM
MD
LG