Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы скрадзена рарытэтная кніга расейскай эміграцыі


У Парыжы перад пачаткам таргоў аўкцыённага дому «Барон Рыбэйра» скрадзена так званая «Залатая кніга» Марыі Цэтлінай.

Марыя Самойлаўна Цэтліна — грамадзкая дзяячка расейскай эміграцыі першай паловы ХХ стагодзьдзя, выдавец і мэцэнатка першай хвалі эміграцыі, жонка паэта, бэлетрыста і рэдактара Міхаіла Цэтліна, які пісаў пад псэўданімам Амары.

Марыя Цэтліна пазіравала многім знакамітым мастакам-партрэтыстам: Льву Баксту, Барысу Грыгор’еву, Пятру Канчалоўскаму, Валянціну Сярову і іншым. Яе «Залатая кніга» — гэта хатні альбом, які зьмяшчае 12 прац выдатных майстроў і аўтографы знакамітых пісьменьнікаў-сучасьнікаў.

Альбом павінен быў прадавацца 30 чэрвеня на парыскіх таргах па стартавым кошце 120 тысяч эўра. Напярэдадні 29 чэрвеня, падчас перадаўкцыённай выставы «Залатая кніга» была выкрадзена з-пад браніраванага шкла вітрыны. У залі знаходзіліся наведвальнікі і ахова, працавалі камэры назіраньня. Ніякай інфармацыі пра інцыдэнт у францускім друку або інтэрнэце пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG