Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампутарны вірус Petya.А дабраўся да краінаў Азіі


Кампутарны вірус-вымагальнік Petya.А распаўсюдзіўся на краіны Азіі, паведамляе агенцтва Bloomberg. Напярэдадні ён заразіў кампутары прадпрыемстваў, банкаў і ўрадавых структураў ЗША і краінаў Эўропы. У Індыі праз кібэратаку адмовіла перастала дзейнічаць сыстэма кіраваньня грузамі найбуйнейшага порту краіны. Збоі зафіксавалі і ў Кітаі, аднак іх маштабы не былі гэтак значныя.

Распаўсюджваньне віруса пачалося з Украіны, пазьней пра яго паведамілі ў іншых краінах Эўропы. Значная шкода была нанесеная Нямеччыне, Італіі, краінам Сярэдняй Эўропы і Ізраілю. У Расеі вірус атакаваў дзяржаўную карпарацыю «Роснефть». У Злучаных Штатах пачалі расьсьледаваньне кібэратакі, яго вядзе ФБР.

Вірус Petya.А шыфруе дадзеныя на кампутары і патрабуе выкуп. Такім самым чынам дзейнічаў вірус-вымагальнік WannaCry, ад якога ў траўні сёлета пацярпелі больш за 300 тысяч кампутараў у 150 краінах. Найбольшая колькасьць спробаў узлому была тады зафіксаваная ў Расеі. Тады ад кібэратакаў пацярпелі кампутары найбуйнейшых кампаній і фэдэральных ведамстваў, у тым ліку Міністэрства па надзвычайных сытуацыях і МУС.

XS
SM
MD
LG