Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнобыльскай зоне гарыць лес. Украіна запэўнівае: узровень радыяцыі не падвысіўся


Ілюстрацыйнае фота

Апоўдні 29 чэрвеня на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэньня ў раёне Лубянскага лясьніцтва каля Чарнобыльскай АЭС здарылася ўзгараньне падлеску на плошчы каля 20 гектар. На раніцу 30 чэрвеня пажар працягваецца, зь ім змагаюцца каля 125 чалавек і 36 адзінак тэхнікі, у тым ліку верталёт і два самалёты.

Некаторыя расейскія СМІ паведамілі, што ў Чарнобыльскай зоне праз здарэньне падвысіўся ўзровень радыяцыі. Але Ўкраіна гэта абвяргае: Міністэрства экалёгіі Ўкраіны заяўляе, што радыяцыйны кантроль вядзецца бесьперапынна, узровень радыяцыі сапраўды высокі, але не пагаршаўся ў параўнаньні са «звычайнымі» для гэтай тэрыторыі паказьнікамі.

Міністар экалёгіі Ўкраіны Астап Семарак на Facebook асабіста папрасіў журналістаў «быць пільнымі і не распаўсюджваць фэйкі». Міністар інфраструктуры Ўладзімер Амялян адказаў яму, што «ня факт, што „якія-небудзь“ сябры не падпалілі».

Беларускія Міністэрства прыроды і Міністэрства надзвычайных сытуацыяў нічога не паведамляюць пра здарэньне.

XS
SM
MD
LG